Лідар АГП Анатоль Лябедзька правёў сёньня пікет каля будынка Белтэлерадыёкампаніі ў Менску ў памяць пра забітага ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета.
У акцыі ўдзельнічалі намесьнік кіраўніка руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, грамадзкая актывістка Вольга Кавалькова. Міліцыя праверыла ў журналістаў пасьведчаньні. Лябедзька зьвярнуўся праз мэгафон зь перадвыбарчай прамовай.