Злучаныя Штаты вытурылі з краіны дваіх афіцыйных прадстаўнікоў Расеі ў сувязі з інцыдэнтам паміж амэрыканскім дыпляматам і расейскім ахоўнікам ля амбасады ЗША ў Маскве.
Белы дом папярэдзіў, што ў выпадку працягу «агрэсіўных і беспардонных паводзінаў» Расеі, НАТО зробіць крокі ў адказ.
На зьезьдзе партыі «Яблоко», які прайшоў у Маскве, кінарэжысэр Аляксандр Сакураў быў зацьверджаны адным з кандыдатаў у дэпутаты на маючых адбыцца 18 верасьня выбараў у Дзяржаўную думу. Ён узначальвае пецярбурскі сьпіс кандыдатаў ад гэтай партыі.
Саміт НАТО ў Варшаве шукае адказ на выклікі бясьпецы ў Эўропе, якія зьявіліся пасьля анэксіі і акупацыі Расеяй украінскага Крыму, а таксама ваенныйх дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі заклікаў міністэрства адукацыі і навукі РФ зьмяніць суадносіны гадзін выкладаньня рускай і замежных моў у школах Расеі.
У беларускім МЗС пракамэнтавалі заяву польскага міністра замежных спраў Вітольда Вашчыкоўскага пра тое, што Польшча хоча быць пасярэднікам у збліжэньні Беларусі з НАТО.
Выхадзец з Альжыру і мігрант з Іраку асуджаныя на адзін год пазбаўленьня волі ўмоўна.
Акруговы выбаркам не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча па вылучэньні яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Далучэньне Беларусі да міжнароднай дамовы аб аўтаматычным абмене дадзенымі пра замежныя фінансавыя рахункі стварае пагрозу для дэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва, мяркуе Бяляцкі.
Польшча гатовая быць пасярэднікам у збліжэньні Беларусі і НАТО, заявіў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 8 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі перад адкрыцьцём саміту НАТО ў Варшаве.
НАТО і Эўразьвяз падпісалі ў пятніцу перад самітам НАТО дэклярацыю аб супрацоўніцтве, у якой абавязаліся разам супрацьстаяць «гібрыдным пагрозам» з усходу і поўдня.
Грамадзкая падтрымка нямецкай канцлерцы Ангеле Мэркель вырасла пасьля таго, як Брытанія прагаласавала за выхад з Эўразьвязу.
Расейскі палітоляг Дзьмітрый Арэшкін расказаў Свабодзе, як ў Расеі ставяцца да Варшаўскага саміту НАТО, на якім адным з галоўных пытаньняў заяўлена папярэджаньне і супрацьстаяньне расейскай агрэсіі.
Пад канец лютага Радыё Свабода апублікавала інтэрвію з Іванам Яравым — грамадзянінам Беларусі, які ў лістападзе 2014 году паехаў ваяваць на Данбас.
«СБ-Беларусь сегодня» ў дзень пачатку Варшаўскага саміту НАТО надрукавала артыкул амбасадара Польшчы, у якім ён піша пра задачы саміту і польска-беларускія дачыненьні.
8–9 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў урадаў краін-удзельніц Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Насуперак абвешчаным плянам аднавіць 7 ліпеня чартэрныя авіяперавозкі паміж Расеяй і Турэччынай, у чацьвер гэтага так і не адбылося, паведаміла прэс-сакратар Расейскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына.
На выбарах кіраўніка брытанскіх кансэрватараў лідзіруюць дзьве жанчыны. Тэрэза Мэй і Андрэа Лідсам набралі большасьць галасоў у выніку другога туру выбараў лідэра Кансэрватыўнай партыі Вялікай Брытаніі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама накіраваўся ў пяцідзённае эўрапейскае турнэ, у Варшаве ён возьме ўдзел у саміце НАТО. Затым ён нанясе першы візыт за гады свайго прэзыдэнцтва ў Гішпанію.
У Нямеччыне зрабілі больш жорсткім закон пра адказнасьць за згвалтаваньне. Уводзіцца новы прынцып: «не» азначае «не», які мае на мэце пашырыць кваліфікацыю злачынства пад назвай «згвалтаваньне».
Таксама гарадзкая рада ўхваліла перайменаваньне вуліцы Баўмана ў вуліцу Януша Корчака, а вуліцы Кутузава — у вуліцу Генэрала Алмазава.
Менгарвыканкам адмовіў паэту Ўладзімеру Някляеву ў правядзеньні чытаньняў, прымеркаваных да яго юбілею, у сквэры імя Янкі Купалы.
«Кампанія Velcom дзейнічае ў строгай адпаведнасьці з нормамі беларускага заканадаўства, якія рэглямэнтуюць правядзеньне апэратыўна-вышуковай дзейнасьці,» — так пракамэнтавалі ў Velcom справаздачу «Міжнароднай амністыі».
Па словах афіцыйных прадстаўнікоў альянсу, наступствы рашэньняў, прынятых 8-9 ліпеня ў польскай сталіцы, будуць адчувацца на працягу будучых дзесяцігодзьдзяў.
Джулія размаўляе з выратаваным ёй гадаванцам па мянушцы Уолтар з дапамогай мовы жэстаў.
Ніхто з апытаных беларускіх палітыкаў не давярае тэлефону важныя размовы, але некаторыя давяраюць шыфраванай сувязі праз інтэрнэт.
Візыт дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Керы ва Ўкраіну адбываўся на тле новага крызісу ў парлямэнце.
Пра гэта міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей заявіў 7 ліпеня ў Рызе.
Прэзыдэнт Латвіі Раймандс Вэёніс падтрымаў пачатак перамоў па пагадненьні аб супрацоўніцтве паміж Эўразьвязам і Беларусьсю і «заклікаў да далейшай працы ў сфэры ўмацаваньня правоў чалавека і нормаў дэмакратыі ў суседняй краіне».
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заяўляе, што адзіным шляхам разьвязаньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіне застаецца імплемэнтацыя менскіх дамоўленасьцяў у поўным аб’ёме.
Сёньня ў менскім аэрапорце а 9.30 была затрыманая юрыстка Самарскага грамадзкага руху ЛГБТ «Аверс» Марыя Рымар.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» адаслалі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай зварот з прапановай стварыць беларускую вэрсію сайту ЦВК у дадатак да расейскай і ангельскай.
Як піша Gazeta Wyborcza, чакаецца, што новым консулам Польшчы ў Горадні стане Яраслаў Ксёнжэк, які цяпер працуе кіраўніком аддзелу Паўднёвага Каўказу ў МЗС Польшчы.
Джарэд Кушнэр, муж дачкі Доналда Трампа Іванкі, распавёў пра гэта на старонках газэты The New York Observer, якая яму самому і належыць.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы сёньня а 12-айгадзіне прыляціць у Кіеў для правядзеньня сустрэч з кіраўніцтвам Украіны.
У прэс-рэлізе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Аmnesty Іnternational сьцьвярджаецца, што беларускія мабільныя апэратары МТС, velcom i life:) дапамагаюць ураду Беларусі ў незаконным сачэньні за людзьмі.
«Мы як кампанія асэнсоўваем палітычныя абмежавальныя фактары і тэматыку правоў чалавека».
ЗША ўпершыню ўвялі санкцыі супраць цяперашняга лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, абвінаваціўшы яго і 10 іншых чыноўнікаў КНДР вышэйшага і сярэдняга ўзроўню ў грубых парушэньнях правоў чалавека.
У дачыненьні да Ўкраіны прэзыдэнт Абама заклікаў Пуціна прыняць меры, каб пакласьці канец успышцы гвалту на ўсходзе краіны, паведамляе Белы дом.
Каб праслухоўваць каго заўгодна, ня трэба ня толькі прасіць дапамогі ў апэратара, але і парушаць беларускія законы.
Мабільныя апэратары прадставілі ўраду практычна неабмежаваны доступ да сродкаў сувязі і зьвестак сваіх кліентаў.
«Камэндант інтэрнэта бегала па пакоях і казала, каб там нікому не адкрывалі і подпісы не ставілі», — распавёў Радыё Свабода па тэлефоне Дзьмітры Кавалгін, які зараз знаходзіцца ў Аддзеле міліцыі № 1.
Дакумэнт дае Грузіі магчымасьць набываць у Амэрыцы новыя абарончыя ўзбраеньні і атрымліваць ад ЗША ваенную дапамогу.
Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі апазыцыйныя актывісты Гомелю распачалі збор подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Распачаўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сябры ініцыятыўных груп ладзяць пікеты ня толькі ў цэнтры Менску, але і ў так званых, «спальных» раёнах гораду.
Старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ён падаў скаргу.
Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт (Боб) Райлі прыбудзе ў Менск у канцы жніўня.
У Лёндане прадстаўленыя асноўныя вынікі дакладу незалежнай камісіі на чале з сэрам Джонам Чылкатам, прысьвечанага ўдзелу брытанскіх войскаў у ірацкай кампаніі 2003-2009 гадоў.
9 ліпеня ў горадзе будуць дэманстравацца тэхніка і салдаты беластоцкага 18-га выведнага палку, парадам пройдзе дывізія проціпаветранай артылерыі з Сувала
З такім ціскам лідэр Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў сустракаецца ўпершыню: раней проста не рэгістравалі кандыдатам.
Загрузіць яшчэ