Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ЗША выдвараныя двое грамадзян Расеі пасля нападу на амэрыканскага дыплямата ў Маскве


Кадр з відэа, паказанага па НТВ
Кадр з відэа, паказанага па НТВ

Злучаныя Штаты вытурылі з краіны дваіх афіцыйных прадстаўнікоў Расеі ў сувязі з інцыдэнтам паміж амэрыканскім дыпляматам і расейскім ахоўнікам ля амбасады ЗША ў Маскве.

Інцыдэнт у Маскве адбыўся 6 чэрвеня, калі калі амэрыканскі дыплямат быў скручаны і траўмаваны ахоўнікам з ФСБ ля ўваходу ў амбасаду ЗША. Прадстаўнікі дыпляматычнага ведамства назвалі тое, што адбылося "несправакаваным нападам".

Расея пазьней абвінаваціла пацярпелага ў тым, што ён "агент ЦРУ", а 7 ліпеня расейскі тэлеканал НТВ, кантраляваны дзяржавай, паказаў відэа, на якім нібыта зьняты момант інцыдэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG