Пра перайменаваньне Маскоўскага праспэкту ў праспэкт Сьцяпана Бандэры паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» дэпутат Юрый Сірацюк.
Ён дадаў, што за перайменаваньне прагаласавалі 87 з 97 дэпутатаў, якія прысутнічалі на пасяджэньні.
Таксама было ўхвалена перайменаваньне яшчэ некалькіх вуліц. У прыватнасьці, былая вуліца Баўмана будзе названая ў гонар Януша Корчака, а праспэкт Ватуціна стане праспэктам Рамана Шухевіча — галоўнакамандуючага Ўкраінскай паўстанцкай арміі (УПА).
Вуліца Кутузава будзе насіць імя генэрала Аляксея Алмазава, які з 1918 году ваяваў на баку Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (УНР) і ўдзельнічаў у паходзе на Крым.