Вядомы берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі на тэму карупцыі чыноўнікаў і сілавікоў.
Дырэктар ФБР параіў не вылучаць супраць Хілары Клінтан абвінавачваньняў
Чаму ўлады зноў не дапусьцілі прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчыя камісіі? Ці мяняе гэта стратэгію і тактыку дэмакратычных сілаў на парлямэнцкіх выбарах? Хто з апазыцыйных палітыкаў спадзяецца, што іх прапусьцяць у Палату Прадстаўнікоў?
хоча балятавацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня па 105-й Старавіленскай выбарчай акрузе Менску.
«У Дзень Незалежнасьці «Зьвязда» знаёміць зь некаторымі вайсковымі камандамі на беларускай мове», — адзначаецца ў акаўнце газэты.
У цэнтры Менску ідзе збор подпісаў за сьпявачку Ірыну Дарафееву ў якасьці кандыдата ў дэпутаты парлямэнту на выбарах 11 верасьня.
Менскі малочны завод № 1, Бельніцкі пратэінавы завод і агракамбінат «Зара» застаюцца пад часовай забаронай.
Напярэдадні стала вядома, што Расея ўвяла дадатковыя абмежаваньні на транзыт украінскіх тавараў праз сваю тэрыторыю.
Раней у дачыненьні да Піанткоўскага была ўзбуджаная справа аб распальваньні міжнацыянальнай варожасьці за артыкул аб Чачні: сам ён зьехаў з краіны.
Беларускі ваенны экспэрт Аляксандар Алесін упэўнены, што няма падстаў лічыць, што фармаваньне мотастралковай дывізіі пад Смаленскам — гэта падрыхтоўка расейскай агрэсіі супраць Беларусі.
Пытаньне, вынесенае на галасаваньне, будзе гучаць так: «Ці хочаце вы, каб Эўразьвяз меў права ўстанаўліваць абавязковае расьсяленьне замежных грамадзян у Вугоршчыне бяз згоды [нацыянальнага] парлямэнту?»
Паліцыя Бангладэш спрабуе зразумець, што кіравала студэнтамі прэстыжных унівэрсытэтаў, калі яны вырашылі зрабіць тэракт у сталіцы краіны Дацы ад імя «Ісламскай дзяржавы».
Касьцяк рэдакцыі застаецца ранейшым — Паўлюк Канавальчык і Лёлік Ушкін. І хоць цяпер «Навінкі» будуць існаваць у Інтэрнэце ў выглядзе сатырычнага блогу, мэты яго не зьмяняюцца — кпіць і высьмяхацца.
Дывізія ў Ельні будзе разгорнутая ў сярэдзіне наступнага года
Мінулыя прэзыдэнцкія каштавалі 15 млн даляраў, мінулыя парлямэнцкія — 11 млн даляраў.
У Саудаўскай Аравіі адбыліся некалькі выбухаў у розных месцах краіны, у прыватнасьці, у горадзе Мэдыне, дзе месьціцца сьвятыня ісламу.
Саюз НАТО ўзмацняе ваенную прысутнасьць у Польшчы і суседніх краінах.
Каля менскай ратушы Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка зладзілі акцыю, прысьвечаную Дню незалежнасьці ЗША.
Генэральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг заявіў, што Паўночнаатлянтычны саюз мае намер правесьці афіцыйныя перамовы з Расеяй неўзабаве пасьля свайго саміту на гэтым тыдні.
Паводле паведамленьняў польскіх сродкаў інфармацыі, на расейска-польскай мяжы ў Калінінградзкай вобласьці ўтварыліся чэргі з чаканьнем праезду ў Польшчу амаль у суткі.
Удзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаній, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Віктар Цярэшчанка вырашыў удзельнічаць у сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў.
АГП, БХД і рух «За свабоду», якія вылучаюць на выбары ў Палату прадстаўнікоў 90 кандыдатаў, абвясьцілі пра пачатак збору подпісаў у Менску.
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да 26-й сэсіі ПА АБСЭ ў 2017 годзе ў Менску.
Пасьля двух гадоў працы ў якасці кіраўніка амбасады ЗША Скот Роланд разьвітваецца з Беларусьсю. Яны з жонкай пакідаюць краіну.
«Перамога прыхільнікаў выхаду з Эўразьвязу азначае, што я рэалізаваў свае палітычныя амбіцыі», — цытуе Фараджа ВВС са спасылкай на Reuters.
Партыя прапануе правесьці ў Крыме міжнародна прызнаны рэфэрэндум паводле ўкраінскіх законаў.
Расея, Кітай, Індыя і Саудаўская Арабія выступілі супраць рэзалюцыі.
4 ліпеня споўнілася 240 гадоў з дня прыняцьця Дэклярацыі незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Страты ўжо параўнальныя з колькасьцю «уцекачоў» з СССР падчас Другой сусьветнай вайны. Зьяжджаюць самыя кваліфікаваныя і адукаваныя, і гэта моцна аслабіць расейскую эканоміку ў бліжэйшыя гады, — лічаць дасьледчыкі.
Паводле ацэнкі вядомага інтэлектуала, небясьпеку для Эўропы ўяўляюць нацыяналістычныя сілы, якія ўмацоўваюць свае пазыцыі ва ўсё большай колькасьці эўрапейскіх краін і дзейнічаюць супольна з папулістамі.
Прэтэндэнты на кандыдаты ў парлямэнт могуць зьбіраць подпісы зь сёньняшняга дня па канец месяца.
У вайсковым парадзе, прысьвечаным Дню Незалежнасьці 3 ліпеня, прыняў удзел парадны разьлік 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палку 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Ўзброеных сіл Расеі.
«Ня варта шукаць у гэтым нешта надзвычайнае. Гэта супольнае рашэньне. Мікалай Лукашэнка глядзеў парад разам з усімі намі з суседняй трыбуны», — пракамэнтавала сытуацыю прэс-сакратар прэзыдэнта Натальля Эйсмант.
Выступаючы на парадзе Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што зараз у міжнароднай палітыцы ўсё часьцей выкарыстоўваюцца аргумэнты сілы, таму кожны народ павінен быць гатовым бараніць сябе і сваю незалежнасьць.
Клінтан, па словах яе прадстаўніка, паважае сьледзтва і ня будзе камэнтаваць допыт.
У чэрвені ў Нямеччыне затрыманыя трое людзей, якія, як мяркуецца, рыхтавалі тэракт.
Рух салідарнасьці «Разам» патрабуе неадкладнага вызваленьня затрыманага паэта і грамадзкага дзеяча Славаміра Адамовіча і спыненьня практыкі выкарыстаньня псыхіятрыі для барацьбы з іншадумствам.
У цэнтры Лёндану праходзіць вялікі марш пратэсту супраць выхаду Брытаніі з Эўразьвязу.
На афіцыйным сайце амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Рэспубліцы Беларусь зьявілася заява Дзяржсакратара ЗША Джона Керы з нагоды Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.
Пад дэвізам «25 гадоў парлямэнцкага супрацоўніцтва: умацаваньне даверу праз дыялёг» у Тбілісі праходзіць штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
Расея рэзка скрытыкавала рэзалюцыю па Беларусі, прынятую сёньня на 32-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
Тыдзень таму, 24 чэрвеня, Вялікабрытанія падвяла вынікі рэферэндуму аб выхадзе з ЭЗ: 52% прагаласавалі за выхад. Што адбылося ад таго часу?
Лёгіка ўвядзеньня санкцый ЗША супраць «Белзьнешпрамсэрвісу» незразумелая. Пра гэта гаворыцца на сайце МЗС Беларусі.
Нішто, навязанае Беларусі звонку, ня будзе прымацца нашай дзяржавай, заявіў кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН у Жэнэве Юры Амбразевіч, камэнтуючы рашэньне аб працягу мандата спэцдакладчыка ААН па Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што Захад працягвае часам выкарыстоўваць у перамовах зь беларускім бокам састарэлыя мэтады.
За ўсю гісторыю Беларусі па-беларуску прынята каля 50 законаў. А калі глядзець усе нарматыўныя акты, якіх было за 200 тысяч, то па-беларуску выдаваліся толькі 3%.
Гарадзенскі абласны суд не здаволіў скаргу Сойму БНФ на рашэньне сумеснай камісіі Гарадзенскага аблвыканкаму і прэзыдыюму абласнога савету аб неўключэньні дваіх сябраў партыі ў склад акруговых выбарчых камісій.
Ізраіль павінен спыніць будаўніцтва паселішчаў на палестынскіх землях, а палестынцы павінны адмовіцца ад распальваньня гвалту — такое патрабаваньне выказана ў сумеснай справаздачы ЗША, ЭЗ, Расеі і ААН.
«Я ацэньваю самога Рудага нэгатыўна. Ён нічога не дамогся. Таму яго саслалі цяпер у ссылку ў Кітай, каб не круціўся пад нагамі», — лічыць экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
Рада ААН у правах чалавека працягнула мандат спэцыяльнага дакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі вугорскага дыплямата Міклаша Харасьці яшчэ на год.
Загрузіць яшчэ