На тэрыторыі Эўрапейскага зьвязу знаходзяцца, як найменей, 17 прыхільнікаў экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Па словах кіраўніка Фэдэральнага ведамства па ахове канстытуцыі ФРГ Ханса-Георга Масэна, яны ўехалі на тэрыторыю ЭЗ пад выглядам уцекачоў. Масэн паведаміў пра гэта ў інтэрвію, апублікаваным у суботу нямецкім выданьнем Frankfurter Allgemeine Zeitung (FAZ).
Паводле Масэна, маюцца «бясспрэчныя доказы», якія пацьвярджаюць гэтыя дадзеныя. Большасьць тэрарыстаў, якія дзейнічалі па загадзе камандзіраў-джыхадзістаў, да цяперашняга часу знаходзяцца ў турме, альбо былі забітыя. Двое зь іх загінулі падчас тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году.
Як паведамляе «Нямецкая хваля», у чэрвені сьпецслужбы ФРГ затрымалі трох тэрарыстаў на тэрыторыі трох розных федэральных земляў Нямеччыны. Паліцыя сьцьвярджае, што затрыманыя рыхтавалі тэракт у цэнтры Дзюсельдорфа.
Нямецкія СМІ: У ЭЗ знаходзяцца тэрарысты, якія прыбылі пад выглядам уцекачоў
![On the wave of Freedom -- Paris attack](https://gdb.rferl.org/78451ae4-bfd3-4e4e-956f-4ac7ecfd587a_w250_r1_s.jpg)
У чэрвені ў Нямеччыне затрыманыя трое людзей, якія, як мяркуецца, рыхтавалі тэракт.
Самае папулярнае
1