Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротнік падарваў сябе каля другой ў сьвеце важнейшай ісламскай сьвятыні. Фота


У Саудаўскай Аравіі адбыліся некалькі выбухаў у розных месцах краіны, у прыватнасьці, у горадзе Мэдыне, дзе месьціцца сьвятыня ісламу.

Паведамляецца, што ўсе гэтыя выбухі зладзілі сьмяротнікі.


У прыватнасьці, у Мэдыне выбух ажыцьцявілі каля Мячэці прарока (аль-Масджыд ан-Набаві), якая і зьяўляецца другім самым сьвятым месцам ісламу. Лічыцца, што першапачатковую невялікую мячэць пабудаваў ўшчыльную да свайго дома сам прарок Магамэт, у доме сваёй жонкі непадалёку ён потым памёр. Цяперашні будынак мячэці, адзін з найбуйнейшых у сьвеце, ахоплівае і месца сьмерці прарока і яго магілу. Мячэць зьяўляецца месцам палёмніцтва мусульман з усяго сьвету.

Выбух адбыўся каля паста аховы, калі ахоўнікі завяршалі й пост з нагоды сьвятога месяца Рамадан. Акрамя нападніка, загінулі чацьвёра ахоўнікаў і пацярпела яшчэ пяцёра.

Перад гэтым два выбухі адбыліся ў горадзе Каціф на ўсходзе краіны і яшчэ адзін у другім найбуйнейшым горадзе Джыда, непадалёку ад консульства ЗША. Але там, як паведамляюць, ніхто не загінуў, акрамя самых нападнікаў, некалькі чалавек былі лёгка параненыя.

Адказнасьць за гэтыя напады яшчэ ніхто на сябе ня браў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG