Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як студэнты з багатых сем’яў становяцца тэрарыстамі


Акцыя салідарнасьці з ахвярамі тэракту.
Акцыя салідарнасьці з ахвярамі тэракту.

Паліцыя Бангладэш спрабуе зразумець, што кіравала студэнтамі прэстыжных унівэрсытэтаў, калі яны вырашылі зрабіць тэракт у сталіцы краіны Дацы ад імя «Ісламскай дзяржавы».

СМІ Бангладэш апублікавалі імёны і падрабязнасці асабістага жыцьця пяцёх тэрарыстаў, якія 2 ліпеня напалі на кавярню Holey Artisan Bakery ў сталіцы Бангладэш Дацы. Яны трымалі 22 чалавек у закладніках 11 гадзін, а затым па-зьверску іх забілі: целы былі пасечаныя халоднай зброяй, як мяркуецца, мачэтэ. 17 ахвяраў былі іншаземцамі: грамадзянамі Японіі і Італіі.

Кавярня, на якую напалі тэрарысты.
Кавярня, на якую напалі тэрарысты.

Як аказалася, чацьвёра зь пяці тэрарыстаў былі студэнтамі прэстыжных школ і ўнівэрсытэтаў з багатых сем’яў. А адзін аказаўся сынам высокапастаўленага члена кіруючай у Бангладэш партыі.

SITE Intel Group (некамэрцыйная арганізацыя, якая займаецца маніторынгам тэрарыстычных рэсурсаў у інтэрнэце і зборам інфармацыі пра радыкалаў) апублікавала фатаграфіі тэрарыстаў, знойдзеныя на ісламісцкіх рэсурсах.

Перад гэтым тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад, выклаўшы фатаграфіі пецярых нападаўшых у традыцыйнай вопратцы і арабскіх хустках-куфіях.

Афіцыйна ўлады Бангладэш пакуль не назвалі імёны тэрарыстаў: былі апублікаваныя толькі фатаграфіі і «мянушкі»: Акаша (Akash), Бікаш (Bikash), Дон (Don), Бадган (Badhon) і Рыпан (Ripon). Аднак тыя, хто нападаў, былі хутка апазнаныя ў сацыяльных сетках, а іх асобы ўстаноўленыя журналістамі.

Паліцыя паведаміла, што нападнікі раней самі бывалі ў кавярні, якую абралі для тэракту. Яна разьмяшчалася ў прэстыжным дыпляматычным квартале і была досыць дарагой: яе наведвалі пераважна іншаземцы і прадстаўнікі мясцовай «залатой моладзі».

Журналісты задалі кіраўніку МУС Бангладэш Асадузаману Хану прамое пытаньне: што магло прымусіць студэнтаў прэстыжных ВНУ з багатых сем’яў стаць баевікамі? На гэта чыноўнік сказаў: «Сярод іх гэта стала модна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG