Ізраіль павінен спыніць будаўніцтва паселішчаў на палестынскіх землях, а палестынцы павінны адмовіцца ад распальваньня гвалту — такое патрабаваньне выказана ў сумеснай справаздачы ЗША, ЭЗ, Расеі і ААН.
Як паведамляюць агенцтвы Reuters і AFP, дакумэнт мае на мэце даць імпульс аднаўленьню блізкаўсходняга мірнага працэсу.
Чатыры пасярэдніцкія бакі ва ўрэгуляваньні ізраільска-палестынскага канфлікту, так званы «блізкаўсходні квартэт», лічаць, што пашырэньне паселішчаў, разбурэньне палестынскіх дамоў, і «канфіскацыя» Ізраілем палестынскіх земляў наносяць шкоду ідэі «дзьвюх дзяржаў для двух народаў».
У апублікаванай справаздачы «блізкаўсходняга квартэту» адзначаецца, што ў габрэйскіх паселішчах на палестынскіх тэрыторыях жывуць ня менш як 570 тысяч ізраільцянаў.
«Блізкаўсходні квартэт» заклікаў палестынцаў і ізраільцянаў да перамоваў

Самае папулярнае
1