Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень пасьля Brexit: коратка пра галоўныя вынікі


Тыдзень таму, 24 чэрвеня, Вялікабрытанія падвяла вынікі рэферэндуму аб выхадзе з ЭЗ: 52% прагаласавалі за выхад.

Што адбылося ад таго часу?

Вялікабрытанія пакуль ня выйшла з ЭЗ і нават не запусьціла працэдуру выхаду. Калі і хто яе запусьціць (і ці запусьціць) — незразумела. Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран абвясьціў, што сыходзіць у адстаўку, у сацсеткахх загаварылі пра ўзмацненьне ксэнафобскіх настрояў, а галоўны эўраскептык і былы мэр Лёндану Барыс Джонсан адмовіўся вылучацца ў прэм’еры Брытаніі.

У сьвеце вестка аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ шакавала многіх. Эўразьвяз заклікаў брытанцаў не зацягваць з выхадам, а асобныя эўрадэпутаты ўзьнялі пытаньне аб адмене афіцыйнага статусу ангельскай мовы ў ЭЗ. Лідэр ўраду Шатляндыі паабяцала засьцерагчы краіну ад «разбуральных» наступстваў рэфэрэндуму і заявіла, што тэрыторыя паспрабуе застацца ў ЭЗ, нават калі Англія адтуль выйдзе. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што «траўматычны эфэкт» ад рэфэрэндуму будзе адчувацца доўга, але рынкі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве адновяцца.

Сусьветныя рынкі сапраўды ўпалі (аналітыкі кажуць, што інвэстары страцілі некалькі трыльёнаў даляраў), але пачынаюць аднаўляцца. Тое ж з фунтам. Пасьля рэзкага абвалу брытанская валюта пачала пакрысе ўмацоўвацца да даляра, але па-ранейшаму застаецца на самым нізкім узроўні за апошнія дзесяцігодзьдзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG