Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ерка Шатляндыі: будзе новы рэфэрэндум аб незалежнасьці


Нікала Стэрджэн, першы міністар Шатляндыі (так завецца пасада прэм'ера)

Нікала Стэрджэн, першы міністар Шатляндыі (так завецца пасада прэм'ера)

Нікала Стэрджэн, кіраўніца ўраду і старшыня Нацыяналістычнай партыі Шатляндыі, заявіла, што пэрспэктыва выхаду Шатляндыі з Эўразьвязу зьяўляецца «дэмакратычна непрымальнай» і выказала намер правесьці яшчэ адзін рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі.

У Шатляндыі 62% выбарцаў выказаліся ва ўчорашнім рэфэрэндуме за тое, каб Злучанае Каралеўства засталося ў Эўразьвязе; па ўсім Каралеўстве 52% брытанцаў прагаласавалі за выхад з Эўразьвязу, гэтак званы Brexit.

«Шатляндыя стаіць перад пэрспэктывай выхаду з ЭЗ супраць нашай волі, і я лічу гэта дэмакратычна непрымальным. Многіх людзей гарантыя застацца ў Эўразьвязе схіліла галасаваць за тое, каб застацца ў Злучаным Каралеўстве», — сказала Нікала Стэрджэн, прыгадваючы шатляндзкі рэфэрэндум аб незалежнасьці ў верасьні 2014, у якім больш за 55% яе суродзічаў выказаліся за тое, каб застацца ў Злучаным Каралеўстве.

«Мы пачнём падрыхтоўку заканадаўчых актаў, патрэбных для арганізацыі новага рэфэрэндуму, калі толькі гэтага запатрабуе наш парлямэнт», — дадала шатляндзкая прэм’ер-міністар.

XS
SM
MD
LG