Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэмэран абвясьціў, што заяву аб выхадзе з ЭЗ падасьць яго пераемнік


Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў у парлямэнце, што ўсе ключавыя рашэньні аб выхадзе краіны з ЭЗ павінен будзе прымаць яго пераемнік. Кабінэт Кэмэрана падрыхтуе для яго дакумэнты і даведачныя матэрыялы, але заяву аб выхадзе падаваць ня стане.

Выступаючы ў панядзелак у Палаце абшчын з афіцыйным абвяшчэньнем аб выніках рэфэрэндуму 23 чэрвеня пра членства Вялікабрытаніі ў ЭЗ, Кэмэран сказаў, што ён ужо апавясьціў кіраўніцтва ЭЗ, а таксама канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель аб тым, што яго кабінэт ня мае намеру афіцыйна ініцыяваць працэс выхаду Брытаніі з ЭЗ, паведамляе Бі-бі-сі.

Раней урад Нямеччыны заявіў, што перамовы па пытаньні аб выхадзе з ЭЗ не пачнуцца да таго часу, пакуль Лёндан фармальна не падасьць заяву, што будзе зьяўляцца пачаткам дзеяньня 50-га артыкулу Лісабонскай дамовы.

Лідэры Нямеччыны, Францыі і Італіі сустрэліся сёньня ў Бэрліне і абмеркавалі наступствы брытанскага рэфэрэндуму аб выхадзе каралеўства з ЭЗ.

XS
SM
MD
LG