Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ канфіскавала перапіску рэдакцыі «Эхо Москвы» з Андрэем Піянткоўскім


Раней у дачыненьні да Піанткоўскага была ўзбуджаная справа аб распальваньні міжнацыянальнай варожасьці за артыкул аб Чачні: сам ён зьехаў з краіны.

Галоўны рэдактар радыёстанцыі Эхо Москвы Аляксей Венядзіктаў паведаміў, што супрацоўнікі ФСБ канфіскуюць перапіску рэдакцыі сайта з Андрэем Піянткоўскім і выклікаюць галоўнага рэдактара сайта на допыт.

Журналіст і палітоляг Андрэй Піянткоўскі зьехаў з Расеі пасьля таго, як у дачыненьні да яго была распачата справа аб экстрэмізьме. Увагу спэцслужбаў прыцягнуў яго артыкул аб Чачні «Бомба, гатовая ўзарвацца», апублікаваны на сайце «Эхо Москвы» 23 студзеня. У ім аўтар разважаў пра будучыню Чачні ў складзе Расеі.

«Прызнаўшы сваю паразу, Пуцін аддаў усю ўладу ў Чачні Кадыраву зь яго арміяй і выплачвае яму кантрыбуцыю бюджэтнымі трансфэртамі, — напісаў Піянткоўскі. — У адказ Кадыраў фармальна дэкляруе ня столькі нават ляяльнасьць Крамлю, колькі сваю асабістую вунію з Пуціным».

Прызнаўшы сваю паразу, Пуцін аддаў усю ўладу ў Чачні Кадыраву зь яго арміяй і выплачвае яму кантрыбуцыю бюджэтнымі трансфэртамі.

«Разьвязаўшы і прайграўшы вайну на Каўказе, Крэмль плаціць у абмен на паказную пакорлівасьць даніну-кантрыбуцыю ня толькі Кадыраву, але і крымінальным элітам іншых рэспублік. На яе купляюцца палацы і залатыя пісталеты для мясцовых правадыроў. Дэклясаваныя беспрацоўныя маладыя горцы сыходзяць да воінаў Алаха ці мігруюць з Каўказу ў расейскія гарады», — сказана ў артыкуле.

«Маладыя масквічы праходзяць па горадзе маршамі з крыкамі „Хопіць карміць Каўказ!“. А маладыя горцы паводзяць сябе на вуліцах расейскіх гарадоў дэманстратыўна з выклікам і агрэсіўна. У іх выпрацавалася псыхалёгія пераможцаў. У іх уяўленьні Масква прайграла каўкаскую вайну і яны паводзяць сябе ў пераможанай сталіцы адпаведна», — сказана ў тэксьце.

Прадстаўнік Генпракуратуры заявіў, што «артыкул, на нашу думку, мае непрыкрытую антыдзяржаўную накіраванасьць і падпадае пад адпаведныя артыкулы Крымінальнага Кодэксу РФ» (публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці, учыненыя з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі; распальваньне нянавісьці альбо варожасьці). У Генпракуратуру пра артыкул паведамілі сьпікер чачэнскага парлямэнту Магамэд Дауда і старшыня камітэта Дзярждумы па бясьпецы Ірына Яравая. Менавіта яны папрасілі праверыць артыкул Піянткоўскага на экстрэмізм.

****

Андрэй Піянткоўскі — былы член Каардынацыйнай рады расейскай апазыцыі. У 2010 годзе ён падпісаў зварот апазыцыі «Пуцін павінен сысьці» і, па сваіх ўласных словах, быў адным з аўтараў гэтага ліста.

У 2007 годзе ў судзе ўжо разглядалася справа аб прызнаньні экстрэмісцкай кнігі Піанткоўскага «Нялюбая краіна». У ёй экспэрты знайшлі заклікі да гвалту і прыніжальных выказваньні ў адносінах да асобных нацыянальнасьцяў. Але ў 2008 годзе з публіцыста былі зьняты ўсе абвінавачаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG