Рэфэрэндум аб дапушчальнасьці абавязковага разьмеркаваньня мігрантаў па краінах ЭЗ пройдзе ў Вугоршчыне 2 кастрычніка заявіў прэзыдэнт краіны Янаш Адэр.
Пытаньне, вынесенае на галасаваньне, будзе гучаць так: «Ці хочаце вы, каб Эўразьвяз меў права ўстанаўліваць абавязковае расьсяленьне замежных грамадзян у Вугоршчыне бяз згоды [нацыянальнага] парлямэнту?»
Урад Вугоршчыны выступае супраць плянаў Эўразьвязу расьсяліць 160 тысяч мігрантаў па 28 краінах ЭЗ праз абавязковыя квоты. Большасьць краін-членаў блёку ўхвалілі гэтыя меры ў верасьні леташняга году.
Летась Вугоршчына пабудавала ўздоўж мяжы з Сэрбіяй бар’ер з калючага дроту ў надзеі спыніць прыток нелегальных мігрантаў у краіну.