Кіраўнік МЗС Турэччыны пацьвердзіў, што ЗША прапанавалі стварыць групу для спрыяньня турэцкаму боку ў падрыхтоўцы афіцыйнага запыту аб экстрадыцыі Фэтхулаха Гюлена.
Як паведамілі радыё Свабода ў прэс-службе Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, у складзе апэратыўнай групы па расьсьледаваньні забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета працуюць 50 адмыслоўцаў.
Нагодай для судовага разьбіраньня стаў скандал, які адбыўся восем гадоў таму.
пра гэта інфармуе Інтэрнэтнае выданьне Slate.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказвае шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем польскага Сэйму аб прызнаньні Валынскай трагедыі генацыдам. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook’у.
«Няма лоску, добраўпарадкаваньня і зручнасьці для людзей. Гармоніі ніякай»
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Генэральнай пракуратуры Ўкраіны.
У чацьвер Турэччына прыпыніла дзеяньне Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека.
Выбуховую прыладу пад аўтамабіль Subaru, на якім Павел паехаў на ранішні эфір, заклала жанчына. На запісах камэр відаць, што зь ёй у пары працаваў і мужчына.
Ад гэтага дня Расея скасоўвае абмежаваньні на авіяцыйныя зносіны з Турэччынай, спыненыя падчас спробы ваеннага перавароту ў ноч на 16 ліпеня.
У Баранавічах адбыўся пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў парлямэнт «актывіста ў турэмнай робе» Рыгора Грыка і актывісткі БХД Тацяны Малашчанкі.
«Я заклікаю ўзброеных асоб, якія захапілі тэрыторыю палка ППС паліцыі праявіць стрыманасьць і сваімі правакацыйнымі дзеяньнямі ня ставіць пад пагрозу жыцьцё іншых людзей», — заявіў прэзыдэнт/
Былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч, асуджаны Міжнародным трыбуналам ААН па былой Югаславіі на 40 гадоў турэмнага зьняволеньня, абскардзіў прысуд.
Міністар Юстыцыі Турэччыны Бэкір Боздаг заклікаў ня ўлічваць меркаваньне Эўразьвязу пры вырашэньні пытаньня аб аднаўленьні ў краіне інстытуту сьмяротнага пакараньня.
Канстытуцыйны суд Расеі таксама растлумачыў, што ўлады не павінны неабгрунтавана абмяжоўваць людзей у праве на свабоду мірных сходаў.
Шосты дзень узброеная група «Сасна Црэр» утрымлівае тэрыторыю палка патрульна-паставой службы паліцыі Ерэвану.
У чацьвер вечарам у заключнай прамове на зьезьдзе Рэспубліканскай партыі ў Кліўлэндзе Дональд Трамп афіцыйна прыняў намінацыю партыі на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША.
У Полацку дзяўчына, якую абавязалі сабраць 50 подпісаў за вылучэньне дзейнай дэпутаткі парлямэнту Натальлі Гуйвік, зьвярнулася па дапамогу праз сацыяльную сетку «Вконтакте».
Расьсьледаваньне тэракту 14 ліпеня ў Ніцы пацьвердзіла, што Мухамэд Ляўаедж Бухлель вёў працяглую падрыхтоўку свайго нападу і меў саўдзельнікаў.
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні і камісар ЭЗ ў справах палітыкі суседзтва і пашырэньня Ёганэс Ган заклікалі Анкару прытрымлівацца вяршэнства права.
Ад міністра Ганны Залеўскай патрабуюць выбачыцца за яе адмову прызнаць саўдзел палякаў у масавым забойстве некалькіх сотняў габрэяў ў Ядвабнэ на паўночным усходзе краіны ў 1941 годзе.
Інфармацыя, датычная выбараў, у памяшканьні камісіі № 32 у Гомелі афармляецца выключна на расейскай мове.
Спартыўны арбітражны суд у Лязане не дапусьціў расейскіх лёгкаатлетаў да ўдзелу ў Алімпіядзе-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра. Такім чынам, суд адхіліў скаргу Алімпійскага камітэту Расеі на рашэньне аб дыскваліфікацыі спартоўцаў, прынятае раней Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF).
На пікеце зьбіралі подпісы за вылучэньне на кандыдатаў адразу некалькіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл рэгіёну — Ірыны Яскевіч, Тацяны Севярынец, Алены Шабуні, Георгія Станкевіча.
Бразыльская паліцыя арыштавала 10 чалавек, як мяркуецца, якія рыхтаваліся зрабіць тэракты на Алімпіядзе ў Рыё-Дэ-Жанэйра.
Паліцыя лічыць, што мужчына зрабіў напад з прычыны помсты.
Праваабарончыя арганізацыі прадставілі справаздачу, у якой абвінавачваюць ўкраінскія ўлады ды прарасейскіх сэпаратыстаў у зьнявольваньні і катаваньні цывільных асобаў
У Ерэване 16 чалавек арыштаваныя пасьля сутыкненьняў паміж паліцыянтамі і ўдзельнікамі пратэсту ля захопленага будынка аддзяленьня МУС. Як паведамляе Сьледчы камітэт Армэніі, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Усяго па гэтай справе 28 затрыманыя чалавек.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што, у выпадку яго абраньня, Злучаныя Штаты ня змогуць гарантаваць бясьпеку ўсім членам НАТО.
Спачуваньні родным і блізкім забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета выказалі вышэйшыя асобы дзяржаваў, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва ад любых ацэнак таго, што адбылося, устрымліваецца.
Турэччына часова прыпыняе дзеяньне Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека — заявіў турэцкі віцэ-прэм’ер Нума Куртулмуш.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам на дваццаць базавых велічыняў.
Ці ёсьць шанцы знайсьці і пакараць забойцаў беларускага журналіста Паўла Шарамета? Гутарка зь Міколам Галомшам, колішнім намесьнікам генэральнага пракурора Ўкраіны, які курыраваў расьсьледаваньне найбольш рэзанансных крымінальных спраў.
Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў Турэччыну як мага хутчэй адмяніць рэжым надзвычайнага становішча.
«У Расеі, нягледзячы на разыходжаньні ў поглядах, яму ніколі не пагражала фізычная расправа за прафэсійную дзейнасьць. А Ўкраіна ня здолела гарантаваць ягоную бясьпеку». МЗС Расеі пракамэнтаваў забойства Шарамета.
У ноч на 16 ліпеня ў Турэччыне адбылася спроба ваеннага перавароту. Вынікам путчу сталі дзясяткі тысяч арыштаваных вайскоўцаў і дзяржаўных службоўцаў, многія пажыцьцёва адхіленыя ад выкананьня прафэсійных абавязкаў. Як маштабныя рэпрэсіі ацэньваюць шараговыя жыхары гэтай краіны?
Супрацоўніца Дональда Трампа сьцьвярджае, што гэта яна дапусьціла памылку пры напісаньні прамовы для ягонай жонкі Мэланіі, уключыўшы ў тэкст выразы, ідэнтычныя тым, што выкарыстала ў прамове Мішэль Абама падчас перадвыбарчай кампаніі 2008 году.
Тэд Круз выклікаў сэнсацыю на зьезьдзе Рэспубліканскай партыі, не заклікаўшы выбаршчыкаў галасаваць за Дональда Трампа.
Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімер Мілоў агучыў тры прычыны, чаму вэрсія аб датычнасьці Масквы да забойства журналіста Паўла Шарамета мае права на існаваньне.
Рана раніцай 21 ліпеня паліцыя разагнала дэманстрантаў, якія працягвалі праводзіць акцыю пратэсту каля тэрыторыі палку патрульна-паставой службы ў Ерэване, захопленай чальцамі радыкальнай апазыцыйнай групы.
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ў тэлезвароце 20 ліпеня абвясьціў надзвычайнае становішча ў краіне на тры месяцы.
У армянскай сталіцы адбываюцца сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі дэманстрантаў, якія сымпатызуюць узброенай апазыцыйнай групе, што ўжо некалькі дзён трымае закладнікаў у адным з паліцэйскіх пастарункаў.
Акрамя таго, Брытанія хоча захаваць «найцясьнейшыя эканамічныя сувязі» з Эўразьвязам, заявіла прэм’ер-міністар краіны Тэрэза Мэй.
«Кажа прэзыдэнт: „Распранайся — ідзі працаваць! Трэба ўладу падтрымаць. Мала грошай дзяржаве даеш, таму так дрэнна ты жывеш! Дрэнна працуеш — вінават: уся прадукцыя ідзе на склад». Мае ўказы вышэй за Закон! Не падпарадкуесься — пойдзеш вон!»
«Хачу быць у парлямэнце гэткім шчупаком, які не дае магчымасьці драмаць уладным карасям. У Палаце патрэбныя новыя ідэі, новыя настроі, новыя падыходы»
Па Магілёўскай вобласьці прызначаны палкоўнік юстыцыі Андрэй Ліс, па Гомельскай — палкоўнік юстыцыі Сяргей Паско.
Сам Пётар Салаўёў адмаўляе абвінавачваньні Паўлоўскага.
У Турэччыне папярэдзілі, што дружалюбныя адносіны з ЗША будуць перагледжаныя, калі Вашынгтон ня выдасьць прапаведніка.
Дэлегаты зьезду Рэспубліканскай партыі ў Кліўлендзе сёньня заслухаюць выступы найбольш уплывовых асобаў партыі, якія паспрабуюць пераканаць выбаршчыкаў, што Дональд Трамп зьяўляецца лепшым выбарам для краіны, чым кандыдат дэмакратаў Гілары Клінтан.
Улады Турэччыны забаранілі ўсім навукоўцам выяжджаць за мяжу. Такія захады ўрад краіны ўжыў у рамках абмежаваньняў з-за нядаўняй няўдалай спробы вайсковага перавароту.
Загрузіць яшчэ