Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм прызнаў Валынскую трагедыю генацыдам. Парашэнка шкадуе


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказвае шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем польскага Сэйму аб прызнаньні Валынскай трагедыі генацыдам. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook’у.

Парашэнка лічыць, што многія захочуць выкарыстаць гэтае рашэньне для палітычных спэкуляцый.

«Аднак, мы павінны вярнуцца да запаведзі Яна Паўла II — даруем і просім прабачэньня. Толькі сумеснымі крокамі можам прыйсьці да хрысьціянскга прымірэньня і яднаньня. Толькі разам зможам высьветліць усе факты трагічных старонак агульнай гісторыі. І веру, што мы працягнем рухацца менавіта па гэтым шляху», — напісаў ён.

Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца таксама выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Сэйму і ў сувязі з тым, што «перавага была аддадзена аднабаковы палітычнай ацэнцы падзей, а не прафэсійным міжнародным ці хаця б украінска-польскім экспэртным дасьледаваньням і адпаведным прававым высноваў з таго, што адбылося».

Сэйм Польшчы 22 ліпеня прыняў пастанову, якой прызнаў Валынскую трагедыю генацыдам грамадзянаў Польшчы, арганізаваным украінскімі нацыяналістамі.

Сэйм Польшчы 22 ліпеня прыняў пастанову, якой прызнаў Валынскую трагедыю генацыдам грамадзянаў Польшчы, арганізаваным украінскімі нацыяналістамі. Згодна з дакумэнтам, Дзень памяці ахвяраў гэтай трагедыі ў Польшчы штогод адзначацца 11 ліпеня, паколькі, паводле зьвестак польскіх гісторыкаў, 11 ліпеня 1943 году быў кульмінацыйным момантам антыпольскіх акцый на Валыні.

Сэйм Польшчы ў 2013 годзе з нагоды 70-й гадавіны Валынскай трагедыі адмовіўся прызнаць тыя падзеі генацыдам польскага народу, аднак падтрымаў фармулёўку «этнічная чыстка з прыкметамі генацыду».

Паводле некаторых польскіх ацэнак, у пэрыядзе ад лютага 1943 да лютага 1944 на тэрыторыі былога валынскага ваяводзтва Польшчы пад нямецкай акупацыяй, у выніку этнічных чыстак, праведзеных Украінскай паўстанчай арміяй, загінулі каля 50 тысяч палякаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG