Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі студэнт: «Як я магу крытыкаваць Захад за ісламафобію, калі баюся мусульманаў ва ўласнай дзяржаве?»

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган у экстраным тэлезвароце 20 ліпеня абвясьціў надзвычайнае становішча ў краіне на тры месяцы.

Падставай стала спроба ваеннага перавароту ў ноч на 16 ліпеня, тады ахвярамі супрацьстаяньня сталі некалькі сотняў чалавек, яшчэ больш атрымалі раненьні. Вынікам путчу сталі дзясяткі тысяч арыштаваных вайскоўцаў і дзяржаўных службоўцаў, многія пажыцьцёва адхіленыя ад выкананьня прафэсійных абавязкаў.

Людзі ў жалобе падчас цырымоніі пахаваньня забітага афіцэра турэцкай паліцыі ў Анкары. 18 ліпеня 2016 году

Эрдаган заявіў, што без ваганьняў ухваліць парлямэнцкую ініцыятыву аб аднаўленьні сьмяротнага пакараньня, нават калі гэта паставіць пад пагрозу намеры Турэччыны ўступіць у Эўразьвяз. У арганізацыі путчу турэцкі лідэр працягвае вінаваціць рэлігійнага дзеяча Фэтхулаха Гюлена, які больш за паўтара дзясятку гадоў жыве ў ЗША, а таксама патрабуе ад амэрыканскіх уладаў экстрадыцыі «злачынца» на радзіму.

Апошнія падзеі ў Турэччыне незалежныя экспэрты ўсё часьцей параўноўваюць з «паляваньнем на вядзьмарак» — надзвычайная сытуацыя стала нагодай расправіцца з сваімі апанэнтамі.

Турэцкая паліцыя суправаджае зьняволеных салдат у суд Стамбула пасьля няўдалай спробы перавароту. Турэччына, 20 ліпеня 2016 году

Як маштабныя рэпрэсіі ацэньваюць шараговыя жыхары гэтай краіны?

Свабода зьвязалася з 18-гадовым студэнтам Борам Мэрт Альпэрам. Родам ён з гораду Эрзынджан на ўсходзе Турэччыны, але трагічныя падзеі засьпеў у Стамбуле. Пасьля кровапралітнай ночы Бора пакінуў запіс на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Пасьля таго, як я пабачыў людзей, якія фанатычна крычэлі „Алагу акбар!“ на вуліцах, пасьля таго, як яны жорстка зьбівалі салдатаў, адразалі ім галовы і выкідвалі іх у Басфор, пасьля таго, як я чуў заклікі на малітву і адразу за імі лёзунгі „змагацца за дэмакратыю“, я больш не пачуваю сябе бясьпечна ў сваёй краіне як яе грамадзянін. А, магчыма, улічваючы сытуацыю, не адчуваю сябе бясьпечна і як мусульманін. Як я магу крытыкаваць Захад за ісламафобію, калі баюся мусульманаў ва ўласнай дзяржаве?»

Cтудэнт Бора Мэрт Альпэр
Cтудэнт Бора Мэрт Альпэр

Каб заставацца далей ад эпіцэнтру палітычных разборак, Бора Мэрт Альпэр ад’ехаў на адзін з курортаў у Бодрум. Тут мала што нагадвае пра драматычныя падзеі:

«На гэты момант я ў Бодруме, сытуацыя тут нармальная. Можа таму, што Бодрум — турыстычны горад і, наколькі я ведаю, тут не было ні салдатаў, ні танкаў. Але пасьля таго, як Эрдаган вывеў людзей на вуліцы, а 3-й раніцы зь мячэтаў таксама даносіліся заклікі падтрымаць уладу, усюды дудзелі ў ражкі і г.д. Многія баяліся выходзіць, але некаторыя ўсё ж паддаліся, каб потым да іх не было пытаньняў. Наогул шмат ёсьць меркаваньняў наконт перавароту...»

Прыхільнікі Эрдагана выйшлі на вуліцы Анкары. 20 ліпеня 2016 году

Паводле суразмоўцы, адзінадушнай пазыцыі адносна прычынаў і наступстваў спробы ваеннага перавароту няма. Фактычна, грамадзтва падзялілася на ваяўнічых аптымістаў і ціхіх пэсымістаў:

«Некаторыя кажуць, што гэта заплянаваны падман, каб упаўнаважыць Эрдагана на расправу з апанэнтамі. Бо цяпер усё пераходзіць у паляваньне на ведзьмаў, а дакладней — на прыхільнікаў Гюлена ў публічным сэктары, як дзяржаўным, так і прыватным. Тысячы людзей арыштаваныя, многія зь іх пад пагрозай сьмерці. Звольненыя звыш 20 тысяч настаўнікаў. Думаю, гэта рэальныя факты, не спэкуляцыя. У гэтым зьвязку хачу задацца пытаньнем: якое дачыненьне настаўнікі мелі да ваеннага перавароту? Зь іншага боку, арыштаваныя звыш 100 высокапастаўленых генэралаў, якія бамбілі нацыянальны сход, гатэль Эрдагана. Гэта ўжо занадта для падману ці ілжывага перавароту, кажуць прыхільнікі радыкальных захадаў. То бок, ня меней людзей перакананыя, што спроба перавароту была рэальнай».

Падчас спробы перавароту ў Турэччыне:

Сьмерць і хаос падчас спробы перавароту ў Турэччыне. Выніковы фотарэпартаж

Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
1/29 Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
2/29 Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
3/29 Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
4/29 Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
5/29 Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
6/29 Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
7/29 Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паранены пратэстовец
8/29 Паранены пратэстовец
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
9/29 У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
10/29 Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Чарга за гатоўкай у банкамат
11/29 Чарга за гатоўкай у банкамат
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
12/29 Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
13/29 Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
14/29 Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
15/29 Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
16/29 Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
17/29 Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі на танку ў Анкары
18/29 Людзі на танку ў Анкары
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
19/29 Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
20/29 Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
21/29 Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
22/29 Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
23/29 Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
24/29 Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
25/29 Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
26/29 Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
27/29 Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
28/29 Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле
29/29 Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Previous slide
Next slide

Жыхары Турэччыны ў чаканьні таго, у які бок хісьнецца палітычны маятнік. Але выглядае, што маштаб перасьледу будзе толькі павялічвацца — за апазыцыйнасьць ужо пацярпелі дзясяткі тысяч чалавек і махавік рэпрэсіяў набірае абароты:

«Людзі раней ці пазьней паўсталі б супраць Эрдагана, — лічыць турэцкі студэнт. — Бо ўжо даўно чуюцца абвінавачаньні, што ён намагаецца ўсталяваць поўны кантроль над дзяржавай і выкарыстоўвае любую зачэпку, каб легальна нашкодзіць апазыцыі. Але цяпер, пасьля няўдалай спробы перавароту, уся гэтая барацьба з іншадумствам выглядае нібыта нармальнай зьявай, што страшна. Канешне, людзі пачуваюцца няўпэўненымі, але не сказаў бы, што яны баяцца — трымаюцца годна. Але напружанасьць адчуваецца ва ўсім. У Анкары, Стамбуле, іншых гарадах стратэгічныя будынкі забарыкадаваныя цяжкімі канструкцыямі, каб танкі ці іншыя ваенныя машыны не маглі пад’ехаць. Таксама на мяжы правяраюць кожны зялёны і шэры пашпарты — імі валодаюць тыя, хто працуе ў публічным (дзяржаўным) сэктары».

20 ліпеня ў Вашынгтоне міністры замежных спраў Канады, Нідэрляндаў і Нямеччыны выказалі занепакоенасьць з нагоды маштабаў рэпрэсій пасьля спробы дзяржаўнага перавароту і заклікалі Турэччыну паважаць вяршэнства закону. У адказ на гэта турэцкі лідэр Рэджэп Таіп Эрдаган назваў абсалютна неабгрунтаванымі заявы, што турэцкая дэмакратыя знаходзіцца пад пагрозай, і што ён робіцца аўтарытарным кіраўніком.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG