Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радаван Караджыч абскардзіў прысуд Міжнароднага трыбуналу


Радаван Караджыч
Радаван Караджыч

Былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч, асуджаны Міжнародным трыбуналам ААН па былой Югаславіі на 40 гадоў турэмнага зьняволеньня, абскардзіў прысуд.

Караджыч, якога прызналі вінаватым ва ўдзеле ў генацыдзе ў Срэбраніцы, а таксама ў ваенных і іншых злачынствах супраць чалавечнасьці падчас вайны на Балканах у сярэдзіне 1990-х гадоў, настойвае, што было парушана ягонае права на справядлівае судовае разьбіральніцтва. У сваёй апэляцыі ён заявіў, што суд пры вынясеньні рашэньня дапусьціў каля пяцідзесяці памылак, паведамляе AFP.

24 сакавіка трыбунал ААН прысудзіў 70-гадовага Караджыча да 40 гадоў турмы. Былы прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай абвінавачваўся па 11 пунктах, сярод якіх — парушэньне законаў і звычаяў вайны. Ён не прызнаў сябе вінаватым.

У ліпені 1995 году армія басьнійскіх сэрбаў пад камандаваньнем генэрала Ратка Младзіча, цяпер падсуднага Гаагскага трыбуналу, атакавала Срэбраніцу і заняла яе, нягледзячы на статус «зоны бясьпекі», кантраляванай міратворцамі ААН. Забойства ад сямі да васьмі тысяч мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў у Срэбраніцы прызнана самай жорсткай расправай у Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG