Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкай кампаніяй Дональда Трампа кіруе палітычны кансультант Віктара Януковіча


Пол Манафорт.
Пол Манафорт.

пра гэта інфармуе Інтэрнэтнае выданьне Slate.

Інтэрнэтнае выданьне Slate паведамляе, што галоўным дарадцам у прэзыдэнцкай кампаніі Дональда Трампа зьяўляецца дасьведчаны амэрыканскі палітычны тэхноляг Пол Манафорт.

У свой час Манафорт быў дарадцам падчас прэзыдэнцкіх кампаній рэспубліканцаў Джэральда Форда, Рональда Рэйгана, Джорджа-Буша старэйшага, Боба Доўла, Джорджа Буша-малодшага і Джона Маккейна.

Ён таксама займаўся палітычным лабіяваньнем і кансультаваньнем палітыкаў, якія ў сусьветнай супольнасьці ўспрымаліся як дыктатары або асобы зь вельмі непрывабным палітычным воблікам: Жонаса Савімбі ў Анголі, Фэрдынанда Маркаса ў Філіпінах, Мабуту Сэсэ Сэка ў Конга і інш.

Манафорт таксама стаў палітычным кансультантам Віктара Януковіча пасьля Аранжавай рэвалюцыі і, паводле выданьня Slate, унёс істотны ўклад у зьмену палітычнага іміджу лідэра Партыі рэгіёнаў ды ў ягоную перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году ва Ўкраіне.

«Поль Манафорт збудаваў сваю кар’еру, потайкам перарабляючы найгоршых тыранаў на сьвеце ў высакародных абаронцаў свабоды. Давесьці да выбару Дональда Трампа для яго — гэта як раз чыхнуць» — піша Фрэнклін Фоэр у выданьні Slate.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG