У Маскве праходзіць сустрэча дзяржсакратара ЗША Джона Керы і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. На парадку дня — Сырыя, Украіна і двухбаковыя адносіны.
Вярхоўная рада Ўкраіны ў чацьвер перайменавала Кіраваград у горад Крапіўніцкі.
Прадстаўнік Эўрапейскай камісіі па пытаньнях суседзкай палітыкі і пашырэньня Ёханэс Хан заявіў, што Грузія атрымае бязьвізавы рэжым з краінамі Эўразьвязу ў кастрычніку.
Вялікабрытанія можа афіцыйна пакінуць Эўрапейскі Зьвяз у канцы 2018 году.
Камітэт па міжнародных адносінах палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША рэкамэндаваў палаце прыняць рэзалюцыю аб санкцыях супраць Расеі, уведзеных пасьля анэксіі Крыму і пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Рашэньне аб выдварэньні зь Беларусі траіх каталіцкіх сьвятароў скасаванае.
Былы мэр Лёндану Борыс Джонсан, прызначаны ў сераду міністрам замежных спраў — эксцэнтрычны і востры на мову палітык, які ніколі не выяўляў стрыманасьці ў выказваньнях. Агенцтва Reuters сабрала падборку яго правакацыйных камэнтарыяў
Больш за шэсьцьдзесят магілёўцаў сваімі подпісамі падтрымалі патрабаваньне прафсаюзнага актывіста Аляксея Паўлоўскага, каб з дэлегатаў V Усебеларускага сходу спагналі сродкі, «патрачаныя на пляншэты, кармленьне ды забавы».
Да 1 жніўня сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў могуць вылучыць працоўныя калектывы і палітычныя партыі.
Дазвол ад крамы на збор подпісаў пад крамай не патрэбны.
Вярхоўная Рада Ўкраіны пераназвала горад Кіраваград на Крапіўніцкі. За гэтае рашэньне на пасяджэньні парлямэнту 14 ліпеня прагаласавала 230 дэпутатаў.
Ад кастрычніка 2016 году грузінам ня трэба будзе атрымліваць турыстычныя візы, але гэта ня значыць аўтаматычны дазвол на працу і пражываньне.
На Гомельшчыне ад АГП шляхам збору подпісаў ў якасьці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты вылучаюцца 9 актывістаў.
Нармалізацыя адносін Расеі і НАТО патрабуе спыненьня ваеннай актыўнасьці альянсу каля расейскіх межаў, заявіў у сераду сталы прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі пры НАТО Аляксандар Грушко.
Украіна стала першым пунктам, які абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэньня Рады Расея-НАТО, паведаміў у сераду генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг.
Інфармацыйнае агенцтва Amaq, зьвязанае з «Ісламскай дзяржавай», паведаміла пра гібель аднаго з самых уплывовых палявых камандзіраў групоўкі Абу Умара аш-Шышані.
Новы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі заявіла Ангеле Мэркель і Франсуа Алянду, што не зьбіраецца пераглядаць вынікі рэфэрэндуму аб Brexit, аднак яе ўраду спатрэбіцца дадатковы час, перш чым прыступіць да перамоваў аб выхадзе краіны з Эўразьвязу.
Такое рашэньне прыняла новы прэм’ер-міністар краіны Тэрэза Мэй ў сераду.
13 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
На пікеце па збору подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты ў дэпутаты прадпрымальніка Алеся Таўстыкі скралі копію карціны Алеся Марачкіна. За арыгінал аўтар некалі адседзеў 5 сутак.
Каралева Лізавета II прыняла прашэньне аб адстаўцы, пададзенае ёй прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмеранам. Ён прапрацаваў на гэтай пасадзе шэсьць гадоў і 62 дні.
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала сьпіс зарэгістраваных ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Акіхіта зьяўляецца адзіным у сьвеце дзеючым імпэратарам.
Паводле словаў адваката, мусульманіну Шамілю Казакову адмовілі ў прыёме на службу ў паліцыю, а ў якасьці прычыны назвалі ягоныя нацыянальнасьць і веравызнаньне
Кіраўнік мэдыякампаніі NBC Universal Джэф Шэл паведаміў, што ў сераду раніцай яго не пусьцілі ў Расею і затрымалі на некалькі гадзін, пасьля чаго пасадзілі пад эскортам на рэйс, які вылятаў з краіны.
У пералік трапілі 22 ураджэнцы анэксаванага Расеяй Крыму.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы едзе зь візытам у Маскву.
У Менску праходзіць чарговы раўнд перамоваў у фармаце Трохбаковай кантактнай групы ў пытаньнях разьвязаньня канфлікту на Данбасе.
Гэта зроблена ў спробе забясьпечыць пастаўкі насельніцтву харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Раней прэзыдэнт Нікаляс Мадура сваім указам абавязаў армію каардынаваць вытворчасьць і разьмеркаваньне прадуктаў харчаваньня.
У Менску 13 чэрвеня пройдуць перамовы падгрупаў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
12 ліпеня каардынатары кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» атрымалі адказ на сваю прапанову пра стварэньне беларускамоўнай вэрсіі сайту Цэнтральнага выбарчага камітэту.
Раней Пятра Паўленскага пазбавілі прэміі Вацлава Гаўла за намер перадаць грошы на аказаньне юрыдычнай дапамогі так званым «прыморскіх партызанам».
Расейская Gazeta.ru са спасылкай на «Саюз добраахвотнікаў Данбасу» распавяла пра суды над 17 «апалчэнцамі» (11 украінцаў, а таксама грамадзяне Малдовы, Італіі і Казахстана), якія ваююць супраць Украіны на баку непрызнаных «ДНР» і «ЛНР».
У Сэрбіі памёр былы лідэр самаабвешчанай рэспублікі Сэрбская Краіна Горан Хаджыч.
Поўны працэс выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу можа заняць да шасьці гадоў, а магчымасьць заключэньня двухбаковых гандлёвых зьдзелак у гэты пераходны пэрыяд можа быць абцяжараная, мяркуе кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Філіп Хамонд.
Расея павінна пацьвердзіць на справе свае заявы аб прыхільнасьці да міру ў Сырыі, заявіў у аўторак прэс-сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі.
Тыя брытанскія выбаршчыкі, хто не задаволены палітыкамі, адказнымі за Брэкзіт, прыдумалі спосаб cкіраваць свой гнеў у мірнае рэчышча.
На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым 12 ліпеня ў Маскве кіраўнік расейскага ўраду Дзмітры Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць кантраляваць пытаньне з пастаўкамі нафты і газу з Расеі ў Беларусь.
У часе праймэрыз Гілары Клінтан ужо заручылася падтрымкай дастатковай колькасьці дэлегатаў нацыянальнага зьезду Дэмакратычнай партыі
Ініцыятыўную групу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня, былога палітвязьня і былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня Сяргея Скрабца ачоліў яго малодшы брат Аляксандар.
Уначы ў аўторак грамадзянін Расеі здаўся ўкраінскім памежнікам і быў перададзены ў Мар’інскае аддзяленьне паліцыі. Па словах баевіка, ён вырашыў пакінуць акупаваны Данецк пасьля таго, як расстраляў «паліцэйскіх ДНР». Паліцыя пачала расьсьледаваньне.
«Вырашыў напісаць кнігу, бо прыгодаў за апошні год хапіла, — напісаў у лісьце ў рэдакцыю „Нашай Нівы“ Эдуард Пальчыс, вядомы пад псэўданімам Джон Сільвэр. — А калі можна будзе расказаць, каб нікому не нашкодзіць, ня ведаю».
Інфармацыя на сайце ЦВК аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча і некаторых іншых грамадзян зьявілася ў выніку тэхнічнай памылкі, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.
Украіна разьлічвае, што ў часе свайго візыту ў Расею дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы ўзгодніць графік спыненьня канфлікту на Данбасе.
Міністры фінансаў краін эўразоны ў аўторак дамовіліся аб пачатку афіцыйнай працэдуры ўвядзеньня санкцый супраць Гішпаніі і Партугаліі за няздольнасьць зьнізіць дэфіцыт бюджэту да прызначанага Эўразьвязам тэрміну.
Штодня на Данбасе гінуць людзі — украінскія вайскоўцы, цывільныя і расейскія грамадзяне. Ці дзейнічаюць менскія пагадненьні і ад якіх фактараў залежыць інтэнсіўнасьць абстрэлаў?
Азімжан Аскараў быў асуджаны да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі пасьля міжэтнічнага канфлікту на поўдні Кіргізстану ў 2010 годзе. ААН і Human Rights Watch патрабавалі ад уладаў ягонага вызваленьня.
Прэтэндэнты ў кандыдаты ад дэмакратычных партый адзначаюць няроўныя ўмовы ў выбарчай кампаніі і сьведчаць пра тое, што чыноўнікам забаронена ставіць за іх подпісы.
Захапленьне туфлямі, малаток для мяса, адносіны з рэлігіяй, кіраўнічы стыль і неверагоднае падабенства з Ангелай Мэркель: «Настоящее время» сабрала 20 фактаў пра Тэрэзу Мэй, якіх вы ня ведалі
Пазоў у міжнародны арбітраж падалі ў студзені 2013 году Філіпіны, якія сьцьвярджаюць, што дзейнасьць Кітаю ў гэтай акваторыі, уключаючы выспы і рыфы, парушае міжнароднае права.
Загрузіць яшчэ