Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты ўплывовы камандзір «Ісламскай дзяржавы»


Абу Умар аш-Шышані
Абу Умар аш-Шышані

Інфармацыйнае агенцтва Amaq, зьвязанае з «Ісламскай дзяржавай», паведаміла пра гібель аднаго з самых уплывовых палявых камандзіраў групоўкі Абу Умара аш-Шышані.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле паведамленьня, аш-Шышані загінуў на тэрыторыі Іраку падчас бою ў горадзе Шэргат, які знаходзіцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы». Калі гэта адбылося, не паведамляецца. У пачатку ліпеня ўлады Іраку аб’явілі, што ірацкае войска знаходзяцца ў 10 кілямэтрах ад Шэргата.

Дзьве крыніцы ва ўрадзе ЗША заявілі CNN, што ў апошнія некалькі дзён амэрыканская авіяцыя ажыцьцяўляла авіяўдары, мэтай якіх быў аш-Шышані. Пацьверджаньняў яго гібелі ў ЗША пакуль няма.

Паведамленьні пра сьмерць аш-Шышані зьяўляліся неаднаразова, аднак ісламісты гэтую інфармацыю абвяргалі. У сакавіку 2016 году крыніцы ва ўрадзе ЗША паведамілі CNN, што аш-Шышані быў забіты ў Сырыі ударам з амэрыканскага бесьпілётніка. Пазьней ісламісты абверглі гібель палявога камандзіра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG