Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй бярэ тайм-аўт, каб падрыхтавацца да перамоваў аб выхадзе з ЭЗ


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Новы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла Ангеле Мэркель і Франсуа Алянду, што не зьбіраецца пераглядаць вынікі рэфэрэндуму аб Brexit, аднак яе ўраду спатрэбіцца дадатковы час, перш чым яна будзе гатовая прыступіць да перамоваў аб выхадзе краіны з Эўразьвязу.

Як паведамляе BBC, тэлефонныя размовы Тэрэзы Мэй з кіраўнікамі Нямеччыны і Францыі, а таксама прэм’ер-міністрам Ірляндыі адбыліся празь некалькі гадзін пасьля таго, як яна прыняла справы ў Дэвіда Кэмэрана.

«Падчас тэлефонных перамоваў прэм’ер-міністар падкрэсьліла свой намер выканаць волю брытанцаў, якія вырашылі пакінуць ЭЗ», — заявіла прэс-сакратар Тэрэзы Мэй.

«Прэм’ер-міністар патлумачыла, што нам спатрэбіцца дадатковы час, каб падрыхтавацца да гэтых перамоваў, і выказала надзею, што яны пройдуць у канструктыўным і пазытыўным духу», — падкрэсьлілі на Даўнінг-стрыт, 10.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG