Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каралева прыняла адстаўку Дэйвіда Кэмэрана з пасады прэм’ера


Каралева Лізавета II прыняла прашэньне аб адстаўцы, пададзенае ёй прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмеранам. Ён прапрацаваў на гэтай пасадзе шэсьць гадоў і 62 дні.

Перад тым, як адправіцца ў Букінгэмскі палац, Кэмэран выступіў з разьвітальнай прамовай, у якой назваў галоўнымі дасягненьнямі свайго ўраду дапамогу бедным краінам і легалізацыю гей-шлюбаў.

«Людзі, якія раней не маглі быць разам, цяпер могуць ажаніцца. [...] Дапамога людзям на другім канцы плянэты, у якіх не было доступу да пітной вады, не было магчымасьці наведваць школу — вось асноўны плён рашэньняў, якія мы прымалі», — заявіў Кэмэран, кажучы пра працу свайго ўраду.

Рашэньне Кэмэрана пакінуць пасаду было зьвязана з вынікам рэфэрэндуму аб членстве Брытаніі ў ЭЗ. Зьмяняе яго на пасадзе 59-гадовая Тэрэза Мэй, якая працавала ў яго ўрадзе міністрам унутраных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG