29-гадовы грамадзянін Расеі, зарэгістраваны ў Паўднёвай Асэтыі, самастойна перайшоў на ўкраінскі бок і быў дастаўлены ў паліцыю, паведамляе прэс-служба нацыянальнай паліцыі Ўкраіны на Данеччыне.
Ён расказаў, што апошнія два гады служыў у збройных фармаваньнях «ДНР» і «ЛНР», дзяжурыў на блёкпосьце ў Луганскай вобласьці, удзельнічаў у баявых дзеяньнях пад Шырокінам і працаваў у асабістай ахове кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанка.
Паводле затрыманага, 9 ліпеня ён быў зьбіты работнікамі «паліцыі ДНР», пасьля чаго ўзяў з хаты аўтамат «Калашнікава» і расстраляў двух «паліцэйскіх». Затым зьбег з Данецку, дзе жыў апошнім часам.
Украінская паліцыя пачала расьсьледаваньне па факце «стварэньня незаконных узброеных фармаваньняў».