Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі ў Гомелі выклікаюць цікавасьць мінакоў і міліцыі


На Гомельшчыне ад АГП шляхам збору подпісаў ў якасьці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты вылучаюцца 9 актывістаў.

У гарадзкім пасёлку Акцябарскі (Рудабелка) — Алена Луцковіч, у Жлобіне — Марат Афанасьеў, у Жыткавічах — Вячаслаў Герасіменка, у Гомелі — Уладзімер Кацора, Расьціслаў Лобан, Уладзімер Няпомняшчых і іншыя.

Большасьць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за вылучэньне кандыдатамі, выставілі пікеты пад разгорнутымі сьцягамі. Ім дапамагаюць у рэгіёне каля сотні аднапартыйцаў.

У пікеце — Васіль Палякоў і Ала Ермаковіч
У пікеце — Васіль Палякоў і Ала Ермаковіч

У Гомелі на рагу вуліцы Інтэрнацыянальнай і праспэкту Леніна подпісы за аднапартыйца Ўладзімера Няпомняшчых зьбірае і намесьнік старшыні АГП Васіль Палякоў, які жыве ў Гомелі.

«Мінакі з зацікаўленьнем глядзяць на сьцяг, на зборшчыка ў подпісаў, апавядае спадар Палякоў, — і асабліва на партрэт Уладзімера Няпомняшчых, які сфатаграфаваны ў майцы з надпісам „За Беларусь без Лукашэнкі“. Нейкіх выпадкаў незычлівага стаўленьня да нашага пікету з партыйным сьцягам і надпісам мы не назіраем. Ніхто ня кажа, што, маўляў, апазыцыя — гэта дрэнна. Наадварот, лічаць, што ў краіне патрэбны перамены, бо людзі стаміліся ад аднастайнасьці, пастаяннага зьніжэньня заробкаў, пустапарожніх заяваў уладаў пра тое, што ўсюды крызіс, а ў Беларусі яго нібыта й няма. Многія спачуваюць апазыцыі, але ня вераць у посьпех дэмакратыі ў Беларусі. Мінакі ў бальшыні сьпяшаюцца, яны заклапочаныя і панурыя».

Актывісты АГП на пікеце знаёмяць гараджанаў з дзейнасьцю сваёй партыі, у прыватнасьці, не прамінаюць выкарыстаць тэзіс з праграмы сыстэмнай эканамічнай рэформы, якую партыя прапанавала ўладам пяць з паловай гадоў таму: «Мільён новых працоўных месцаў».

«Раней праграма выклікала пэўны недавер — ну, тысячу, дзесяць, дваццаць тысяч новых працоўных месцаў. А мільён? Цяпер больш пытаюцца, а якім чынам гэта зрабіць? У якіх галінах? Ці шмат сродкаў спатрэбіцца? Пры агульнай дамінуючай абыякавасьці, гараджане ўсё-ткі прыглядваюцца да патэнцыйных апазыцыйных кандыдатаў і падпісваюцца часьцей, чым гэта было на парлямэнцкіх выбарах 2008 альбо 2004 гадоў», — зазначае Палякоў.

Вадома, ніхто з зборшчыкаў подпісаў ня цешыць сябе надзеяй, што ўлады «прапусьцяць» у парлямэнт апазыцыйных палітыкаў.

Збор подпісаў за Ўладзімера Кацору
Збор подпісаў за Ўладзімера Кацору

Сябра АГП Уладзімер Кацора, чыя ініцыятыўная група зьбірае подпісы ў Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе № 32 адначасна з прадстаўніком БНФ, намесьнікам дырэктара па ідэалёгіі заводу ЗЛіН ды індывідуальным прадпрымальнікам, лічыць, што збор подпісаў пад сьцягамі дэмакратычных партыяў, а найлепш пад гістарычным бел-чырвона-белым сьцягам, надзвычай важны.

«Гэта цяпер пляцоўкі для вольнага дыялёгу, дыскусіяў, бо іншых такіх месцаў у краіне няма, — лічыць Уладзімер. — У мяне тры пікеты пад бел-чырвона-белымі сьцягам. І да ўсіх трох падыходзіла міліцыя, правярала дакумэнты, хто й чаму стаіць пад такімі сьцягамі. Тлумачылі зборшчыкам подпісаў, што, маўляў, „пільныя“ гараджане тэлефанавалі. Цяпер пагатоў пад сьцягамі трэба стаяць, каб і „пільныя“, і „ня надта пільныя“ зразумелі, што нешта ў дзяржаве мяняецца. Яны „сыгналізуюць“, а пікеты са сьцягамі ніхто ня рушыць».

«У Сяльмашаўскай акрузе будзе сфармавана 34 участковыя камісіі,— кажа Кацора.— Ва ўсе камісіі мы высылаем сваіх прадстаўнікоў. Пытаньне, ці ўключаць іх выканкамы ва ўчастковыя камісіі? Гэта й будзе той лякмусавай паперчынай, якая пакажа, ці варта далей браць удзел у выбарах. Адсеюць больш за палову нашых вылучэнцаў у нізавыя камісіі, якія беспасярэдне займаюцца арганізацыяй галасаваньня, — значыць, трэба будзе згортваць сьцягі і спыняць далейшы ўдзелу ў палітычнай кампаніі».

Што да колькасьці сабраных подпісаў, то гэтая акалічнасьць партыйных актывістаў ня надта турбуе: сябраў партыі мае права вылучыць кандыдатамі ў дэпутаты партыйны зьезд. Ясна, калі партыя афіцыйна зарэгістраваная — як АГП, «Справядлівы сьвет» ці Партыя «Беларускі народны фронт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG