Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: мастак Паўленскі абвясьціў пра збор грошай для «прыморскіх партызан»


Пётар Паўленскі
Пётар Паўленскі

Раней Пятра Паўленскага пазбавілі прэміі Вацлава Гаўла за намер перадаць грошы на аказаньне юрыдычнай дапамогі так званым «прыморскіх партызанам».

Мастак-пэрформэр Пётар Паўленскі абвясьціў пра збор грошай для аказаньня юрыдычнай дапамогі «прыморскіх партызанам». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Паўленскі мае намер сабраць 876 тысяч рублёў — менавіта столькі складала грашовая частка прэміі Вацлава Гаўла, якой мастака пазбавілі за падтрымку «прыморскіх партызан».

Паўленскі быў абвешчаны ляўрэатам прэміі Вацлава Гаўла «за крэатыўны пратэст» 25 траўня сёлета, калі ён знаходзіўся ў турме за акцыю «Пагроза», падчас якой падпаліў дзьверы будынка ФСБ на Лубянцы ў Маскве. На цырымоніі ўручэньня ў Осла яго паплечніца Аксана Шалыгіна абвясьціла, што мастак мае намер аддаць гэтыя грошы «прыморскім партызанам».

Удзельнікі групы так званых «прыморскіх партызан» былі прызнаныя вінаватымі ў сэрыі узброеных нападаў на супрацоўнікаў міліцыі ў 2010 годзе. Трое з іх атрымалі пажыцьцёвыя тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG