Пра гэта паведамляе Інтэрфакc.
«Мы зыходзім з таго, што шлях да стабілізацыі сытуацыі, аздараўленьня становішча пралягае не праз распрацоўку нейкіх касмэтычных захадаў даверу, а праз замарожваньне ваеннага разгортваньня, якое сёньня ажыцьцяўляюць краіны НАТО паблізу расейскіх межаў, скарачэньне там ваеннай актыўнасьці і ў далейшым адвод ужо разгорнутых там падразьдзяленьняў у месцы пастаяннай дысьлякацыі», — сказаў Грушко журналістам у Брусэлі пасьля пасяджэньня Рады Расея-НАТО.
Ён таксама расказаў, што асноўнай тэмай пасяджэньня было ўзмацненьне прысутнасьці НАТО на ўсходзе.
«Размова ў асноўным была сканцэнтраваная на наступствах для эўрапейскай і рэгіянальнай бясьпекі рашэньня НАТО ўзмацніць ваенны патэнцыял і нарошчваць ваенную актыўнасьць на ўсходнім флянгу. Мы лічым гэтыя захады неабгрунтаванымі, залішнімі, контрапрадуктыўнымі», — сказаў ён.
Раней па выніках пасяджэньня Рады Расея-НАТО, якое адбылося ў сераду, генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расеі і НАТО так і не ўдалося зблізіць пазыцыі.