Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраваград назвалі імем пісьменьніка, які забараняў перакладаць сябе на расейскую


Знос помніка Кіраву ў Кіраваградзе, 2014 год.
Знос помніка Кіраву ў Кіраваградзе, 2014 год.

Вярхоўная рада Ўкраіны ў чацьвер перайменавала Кіраваград у горад Крапіўніцкі.

Марк Крапіўніцкі — украінскі пісьменьнік, актор і драматург родам з Кіраваградзкай вобласьці, адзін з заснавальнікаў украінскага тэатру. Ён адмаўляўся перакладаць свае творы на расейскую мову.

Таксама, згодна з рашэньнем украінскага парлямэнту, у рамках закону аб дэкамунізацыі новыя назвы атрымалі яшчэ некалькі населеных пунктаў і адзін раён у Мікалаеўскай, Адэскай і Харкаўскай абласьцях.

У траўні Вярхоўная Рада перайменавала гарады Днепрапятроўск і Днепрадзяржынск. Першы цяпер называецца Дняпром, а другі — Каменскім.

У Кіеве, згодна з рашэньнем гарадзкой рады, на мінулым тыдні Маскоўскі праспэкт перайменавалі ў праспэкт Сцяпана Бандэры, а вуліцы расейскіх генэралаў Кутузава і Суворава цяпер носяць імёны генэрала Алмазава і Міхаіла Емяльяновіча-Паўленкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG