Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўным прыярытэтам новага польскага консула ў Горадні стане польская меншасьць


Яраслаў Ксёнжэк (фота з сацсетак)
Яраслаў Ксёнжэк (фота з сацсетак)

Як піша Gazeta Wyborcza, чакаецца, што новым консулам Польшчы ў Горадні стане Яраслаў Ксёнжэк, які цяпер працуе кіраўніком аддзелу Паўднёвага Каўказу ў МЗС Польшчы.

«Беларусь — гэта сусед, які вымагае адмысловых высілкаў, адмысловай працы, каб стварыць умовы, якія ў нашым разуменьні можна было б прызнаць нармальнымі, якія дазвалялі б спакойную працу і нармальную арганізацыйную, сацыяльную і культурную дзейнасьць польскай меншасьці ў Беларусі», — казаў Ксёнжэк на паседжаньні сэймавага камітэту, які разглядаў яго кандыдатуру.

Ён адзначыў, што хацеў бы ўзмацніць працу консульства з польскімі рэгіёнамі на мяжы зь Беларусьсю, а таксама што праца з пашпартамі і візамі мае быць ня менш важнай за працу з польскай меншасьцю ў Беларусі.

Прызначэньне консула адбываецца традыцыйна (але не абавязкова) праз Сэйм і МЗС, а таксама праз слуханьні ў Сэнаце. Кандыдатуру консула таксама мае зацьвердзіць беларускі бок, у мінулы раз зацьверджаньне ішло вельмі доўга.

Ксёнжак — доктар гістарычных навук з Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў у Мінадукацыі, затым у МЗС, у тым ліку ў амбасадах і консульствах у Сэуле, Харкаве, Берасьці і Маскве. Не належыць да ніякай палітычнай партыі, яго прызначэньне называюць «непалітычным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG