Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступным прэм’ерам Вялікабрытаніі стане жанчына


Андрэа Лідсам і Тэрэза Мэй
Андрэа Лідсам і Тэрэза Мэй

На выбарах кіраўніка брытанскіх кансэрватараў лідзіруюць дзьве жанчыны. Тэрэза Мэй і Андрэа Лідсам набралі большасьць галасоў у выніку другога туру выбараў лідэра Кансэрватыўнай партыі Вялікай Брытаніі.

Пра гэта заявіў Грэм Брэйдзі, палітык брытанскай кансэрватыўнай партыі і член парлямэнту, выступаючы сёньня ў Лёндане.

Галасы, пададзеныя за кандыдатаў у другім туры, разьмеркаваліся наступным чынам: Майкл Гоў — 46 галасоў, Андрэа Лідсам — 84 галасы, Тэрэза Мэй — 199 галасоў. Такім чынам, Майкл Гоў, які набраў найменшую колькасьць галасоў, выключаны з галасаваньня. Тэрэза Мэй, якая займае пасаду міністра ўнутраных спраў і Андрэа Лідсам, якая займае пасаду малодшага міністра энэргетыкі, будуць вылучаныя кандыдатамі ў лідэры кансэрватыўнай партыі.

Лідэр Кансэрватыўнай партыі будзе наступным прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі замест Дэвіда Кэмэрана, які абвясьціў аб адстаўцы пасьля рэфэрэндуму, на якім брытанскія выбаршчыкі вырашылі выйсьці з Эўразьвязу.

Тэрэза Мэй выступала супраць выхаду Брытаніі з ЭЗ, а Андрэа Лідсам — за хутчэйшы выхад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG