Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне затрыманыя дзясяткі журналістаў


Улады Турэччыны за апошні тыдзень затрымалі каля пяцідзесяці журналістаў, амаль трыста супрацоўнікаў СМІ былі пазбаўленыя прэс-картак, заявілі ў Камітэце абароны журналістаў.

Усяго турэцкія ўлады выдалі больш за восемдзесят ордэраў на арышт работнікаў прэсы. Ва ўрадзе Турэччыны сьцьвярджаюць, што затрыманыя супрацоўнікі СМІ зьвязаныя з рухам Фэтхулаха Гюлена, якога ўлады абвінавачваюць у падрыхтоўцы путчу 16 ліпеня.

У пятніцу стала вядома, што стамбульскі суд абвінаваціў у тэрарызьме 17 журналістаў.

Пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў Турэччыне былі зачыненыя больш за сто нацыянальных СМІ. Усяго паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы перавароту 16 ліпеня былі затрыманыя звыш 18 тысяч чалавек, амаль 10 тысяч зь іх — арыштаваныя. Адхіленыя ад працы дзясяткі тысяч дзяржслужбоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG