Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вернем украдзеную ўладу народу» — Статкевіч заклікае на Кастрычніцкую плошчу 12 верасьня пасьля выбараў


Былы палітвязень і былы кандыдат на прэзыдэнта заклікае беларусаў патрабаваць сапраўдных выбараў на акцыі пратэсту 12 верасьня.

Пра гэта палітык напісаў у сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


«Ці будуць у нас выбары замест чарговых „вырабаў“ для мяне канчаткова робіцца зразумелым пасля фармавання ўчастковых выбарчых камісій, якія павінны лічыць бюлетэні. Сёння, калі камісіі сфармаваны, можна ўжо ўпэўнена сказаць, што выбараў не будзе. Ізноў рабіць выгляд, што яны лічаць галасы, на кожным ўчастку будуць адмыслова адабраныя супрацоўнікі толькі адной установы — школы, бальніцы, прадпрыемства. Ізноў кіраўнік гэтай установы будзе „галавой адказваць“, каб яны падпісалі за тыдзень да „выбараў“ пусты без лічбаў пратакол іх вынікаў — у якасьці гарантыі лаяльнасьці. А ў дзень „выбараў“ — ужо пратакол з лічбамі, даведзенымі старшыні ўчастковай камісіі спэцыяльнай групай раённай адміністрацыі, якая рэальна кіруе працэсам. Вось толькі на фоне чарговай „элегантнай перамогі“ рэжыма над народам жыцьцё людзей будзе рабіцца ўсё горай, а краіна — працягваць свой зацяжны скачок у бездань. Каб спыніць без гвалту і крыві тых, хто не можа наталіцца ўладай, нават даказаўшы сваю няздатнасьць да яе, каб будаваць нармальнае жыцьцё, нам патрэбны сапраўдныя выбары. Іх ніхто не падорыць. Іх можна толькі прымусам і ціскам вырваць у хамскае ўлады.

12 верасьня ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска — акцыя з патрабаваньнем сапраўдных выбараў. Вернем украдзеную ўладу народу».

Парлямэнцкія выбары маюць адбыцца ў Беларусі 11 верасьня 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG