Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік выведкі ЗША: Пуцін хоча бачыць Расею супэрдзяржавай


Джэймс Клэпэр
Джэймс Клэпэр

У Вашынгтоне дапускаюць, што Масква можа паспрабаваць аказваць ціск на палітычныя працэсы ў ЗША, як гэта адбываецца ў выпадку зь іншымі краінамі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпэр, выступаючы на форуме па бясьпецы ў Аспэне, перадае РБК са спасылкай на Bloomberg.

Паводле словаў Клэпэра, Расея імкнецца захаваць выгляд, што яна зьяўляецца супэрдзяржавай, роўнай ЗША.

«Расея выкарыстоўвала, выкарыстоўвае і будзе выкарыстоўваць мэтады, падыходы і прыёмы ў абыход ваеннай канфрантацыі, каб удаваць, што яна зьяўляецца вялікай дзяржавай нароўні з ЗША», — сказаў Клэпэр. Паводле яго слоў, бачыць Маскву роўнай Вашынгтону хоча прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Кіраўніка расейскай дзяржавы Клэпэр назваў «перажыткам царскай эпохі».

Кіраўніку Нацыянальнай выведкі таксама задалі пытаньне, ці лічыць ён, што знаходзіцца на вайне з Расеяй.

«Гэта прырода дзейнасьці выведкі. Калі вы хочаце зьмясьціць яе ў такі кантэкст, то мы, цытую, на вайне», — сказаў Клэпэр. Ён дадаў, што ЗША кругласуткава ажыцьцяўляюць выведвальныя апэрацыі, якія накіраваныя як на Расею, так і на іншых праціўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG