Нацыянальная гвардыя будзе створана на аснове «існуючага апэрацыйнага рэзэрву», — удакладняе ў сваім камюніке Елісейскі палац. Чакаецца, што гвардзейцы пачнуць дзейнічаць у пачатку восені.
Пра гэта паведамляе міжнароднае францускае радыё RFI.
Алянд адзначыў, што мэта рэзэрвістаў «не падмяняць сабой сілы правапарадку, але дапамагаць ім, узмацняць іх».
Кіраўнік МУС Францыі Бэрнар Казнэў у сераду удакладніў, што пасьля закліку прэзыдэнта ўжо каля дзьвюх з паловай тысяч французаў праявілі жаданьне ўступіць у шэрагі «запасьнікаў».