Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскае МЗС выказала пратэст Расеі ў сувязі з далучэньнем Крыму да Паўднёвай фэдэральнай акругі


Пра гэта украінскі міністар замежных спраў Аляксей Макееў заявіў у эфіры тэлеканалу «112 Украіна».

«Такі крок Расеі ёсьць грэбаваньнем з боку дзяржавы-агрэсара сувэрэнітэтам Украіны, статутам ААН і іншымі абавязаньнямі. Адпаведная нота будзе ўручана прадстаўніку расейскай амбасады ў бліжэйшы час», — заявіў Макееў.

Раней у чацьвер прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб скасаваньні Крымскай фэдэральнай акругі і ўключэньні анэксаванай Расеяй паўвыспы ў склад Паўднёвай фэдэральнай акругі.

Паўнамоцны прадстаўнік Пуціна ў Крыме Алег Белавенцаў быў зьняты са скасаванай пасады і прызначаны паўнамоцным прадстаўніком у Паўночна-Каўказкай фэдэральнай акрузе замест Сяргея Мелікава, адпраўленага ў адстаўку ў той жа дзень. Сам Мелікаў прызначаны намесьнікам кіраўніка Расгвардыі, створанай у красавіку на базе Унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG