Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкія ўлады вызвалілі сотні вайскоўцаў, якія маглі мець дачыненьне да паўстаньня


Турэцкія салдаты, затрыманыя пасьля спробы дзяржаўнага перавароту

Многія зь іх — курсанты ваенных вучэльняў.

У Стамбуле суд у суботу вызваліў з-пад арышту больш за 750 вайскоўцаў, затрыманых па падазрэньні ў дачыненьні да паўстаньня 16 ліпеня. Суд разгледзеў каля тысячы спраў.

Сярод адпушчаных вайскоўцаў — курсанты ваенных вучылішчаў. Яны былі вызваленыя пасьля дачы паказаньняў. Раней паведамлялася, што ў спробе дзяржаўнага перавароту ўдзельнічалі больш 8500 салдат.

Пасьля правалу спробы зьвяржэньня ўлады 16 ліпеня ў Турцыі затрыманыя больш за 18 тысяч чалавек, амаль 10 тысяч зь іх — пад арыштам. Дзясяткі тысяч дзяржслужачых былі звольненыя. Працу спынілі больш за сто нацыянальных СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG