Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google узяўся за дэкамунізацыю акупаванага Крыму


У Крыме больш няма Краснаперакопска, ёсьць – Яны-Капу
У Крыме больш няма Краснаперакопска, ёсьць – Яны-Капу

Гарадам і мястэчкам на папулярнай мапе Google Maps вернутыя іх гістарычныя назвы.

Картаграфічны сэрвіс пачаў пераназываць паселішчы ў Крыме, захопленым войскамі Расейскай Фэдэрацыі. Амэрыканская кампанія ўносіць зьмены згодна з праграмай дэкамунізацыі, зацьверджанай Вярхоўнай Радай Украіны.

Так раённыя цэнтры Краснаперакопск, Краснагвардзейскае, Кіраўскае і Савецкі атрымалі на Google Maps назвы Яны-Капу, Курман, Ісьлям-Тэрэк і Ічкі адпаведна.

14 ліпеня Вярхоўная Рада пераназвала 1012 населеных пунктаў ва Ўкраіне.

5 траўня прэзыдэнт Пятро Парашэнка падпісаў прыняты раней Вярхоўнай Радай закон «Аб асуджэньні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымболікі». Закон, у прыватнасьці, загадвае зьмяніць усе геаграфічныя назвы, якія зьвязаныя з савецкім партыйным кіраўніцтвам. Украінскі парлямэнт прыняў рашэньне перайменаваць 74 населеныя пункты на Данбасе і 75 у анэксаваным Расеяй Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG