Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загад, паводле якога зьбілі расейскі Су-24, аддаў прэм’ер Турэччыны


Ахмэт Давутаглу
Ахмэт Давутаглу

Былы прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмэт Давутаглу 10 кастрычніка 2015 году аддаў загад зьбіваць усялякі самалёт, які ўвойдзе ў турэцкую паветраную прастору з боку Сырыі, у выніку чаго ў лістападзе таго ж году быў зьбіты расейскі бамбавік Су-24.

Пра гэта паведамляе Hurriyet Daily News. У інтэрвію турэцкаму каналу NTV Давутоглу заявіў, што менавіта прэм’ер-міністар перадае Генштабу дырэктыву аб правілах ўступленьня ў бой. Ён падкрэсьліў, што загад быў аддадзены ў інтарэсах абароны паветранай прасторы Турэччыны.

Раней стала вядома пра затрыманьне пілётаў зьнішчальніка, які зьбіў расейскі Су-24. Мэр Анкары заявіў, што адзін зь іх быў зьвязаны са спробай вайсковага перавароту.

Су-24, які ўдзельнічаў у паветранай апэрацыі ў Сырыі, быў зьбіты турэцкімі ВПС 24 лістапада 2015 году. У выніку інцыдэнту загінуў пілёт, які пасьпеў катапультавацца, але быў забіты агнём зь зямлі. Анкара сьцьвярджала, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору Турэччыны. Расея адпрэчыла гэтыя заявы.

Інцыдэнт прывёў да пагаршэньня расейска-турэцкіх адносін. Масква запатрабавала выбачэньняў ад Анкары, але не атрымала іх і ўвяла санкцыі.

У канцы чэрвеня 2016 году прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган прынёс прабачэньні сям’і расёйскага лётчыка. Уладзімір Пуцін у адказ на гэта распарадзіўся зьняць некаторыя санкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG