Украінскія добраахвотніцкія ўзброеныя фармаваньні не прымаюць удзелу у баях у Данецкай і Луганскай абласьцях. Пра гэта заявілі ў камандаваньні ўкраінскага войска.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рост цэн неабходна прыпыніць — тады не спатрэбіцца ўзьнімаць і заробкі.
Былому палітвязьню з Барысава Аляксандру Малчанаву супрацоўнікі міліцыі вярнулі забраныя ў яго носьбіты інфармацыі.
У Менску адкрылася ХІХ Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі», прысьвечаная сёлета 70-годзьдзю Перамогі.
Што хочуць прадэманстраваць прысудам Статкевічу беларускія ўлады? Ці прымае Эўразьвяз умовы афіцыйнага Менску?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 5 траўня сустрэўся са знакамітым расейскім паэтам Яўгенам Еўтушэнкам.
Суд прызначыў Мікалаю Статкевічу адбываць пакараньне да заканчэньня тэрміну ва ўмовах «крытай» турмы. Што вядома пра турмы ў Беларусі?
Трохбаковая кантактная група па сытуацыі ва Ўкраіне правядзе сустрэчу ў Менску з прадстаўнікамі сэпаратыстаў 6 траўня.
Парадаксальны аналіз сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны прапанаваў амэрыканскі дасьледчык украінскага паходжаньня Аляксандар Мотыль у артыкуле ў Foreign Policy.
Беларус зь бел-чырвона-белым сьцягам тлумачыў нью-ёркцам, што людзі з георгіеўскай стужкай у гэты момант забіваюць украінцаў на Данбасе.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў на сябе ролю «фасілітатара» ў менскіх перамовах па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.
Японскія дыпляматы мяркуюць, што праз 70 гадоў пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны больш ня варта прыносіць усім прабачэньні за забітых у тым канфлікце, паведамляе француская Le Monde.
«Ваўкі» кормяцца зь дзяржаўнага бюджэту — сьцьвярджае расейскі апазыцыйны палітык.
Зборная Беларусі згуляе адзін з найважнейшых матчаў на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Чэхіі. Шмат якія заўзятары прызнаюць: беларусы — бадай, адзіныя на чэмпіянаце сьвету, сярод каго няма салідарнасьці.
Апазыцыя зьбіраецца кардынальна зьмяніць свой імідж падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году.
6 траўня ў Беларусь прыбывае аркестар вайскова-паветраных сілаў ЗША ў Эўропе, агулам каля 40 чалавек.
Інтэрнэт-партал «СМІ Беларусі», які запрацаваў сёньня, дыскрымінуе недзяржаўную прэсу.
Прадстаўнік ідэалягічнай управы Мінабароны адказаў менчукам, якія скардзіліся на заторы на вуліцах і папсаваны асфальт ад танкаў, што бралі ўдзел у рэпэтыцыі параду да 9 траўня.
Рэпутацыя большасьці замежных гасьцей Уладзімера Пуціна на парадзе ў Маскве 9 траўня наўрад ці ўмацуе імідж Расеі ў сьвеце. Пра гэта — ў матэрыяле расейскай службы радыё Свабода.
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калавур падкрэсьліў, што цяперашні курс беларускага рубля — справядлівы.
Гэта асабістая помста. Помста за сьмелы выклік, помста за тэлезварот, у якім Статкевіч зьвярнуўся да Лукашэнкі на «ты» і запатрабаваў вярнуць выбары.
У Жэнэве павінны пачацца новыя перамовы па мірным урэгуляваньні канфлікту ў Сырыі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама рыхтуе замену ў кіраўніцтве Аб’яднанага Камітэту начальнікаў штабоў ЗША.
Перад гэтым генэральны сакратар ААН наведае Гданьск і Кіеў.
На гала-вячэры ў Нью-Ёрку 5 траўня Амэрыканскі ПЭН-цэнтар уганаруе прэміяй «Свабода пісаць» імя Барбары Голдсьміт азэрбайджанскую журналістку Хадзіджу Ісмаілаву. У гэты самы дзень яна адзначыць шосты месяц знаходжаньня ў турме.
Гэта ўжо чацьвёрты выпадак шпіянажу, пра які за апошні час паведамляюць праваахоўныя і выведвальныя службы Літвы.
Расейскія ўлады заявілі пра спробы фальсыфікацый гісторыі другой сусьветнай вайны. Свабода сабрала дзясятку фальсыфікацыяў той вайны, якія застаюцца ў падручніках і дзяржаўных СМІ Беларусі.
У Менску адбылася рэпэтыцыя вайсковага параду. Калёна ваеннай тэхнікі на траціну складалася з расейскіх вайсковых разьлікаў. Сярод іх былі заўважаны расейскія баявыя машыны новага ўзору - БМП4 і БМД2.
Сустаршыня БХД, былы палітвязень Павал Севярынец адзначыў, што рашэньне аб адпраўцы Мікалая Статкевіча зноў у крытую турму прымалася ў час, калі ў Менску зь візытам знаходзіліся дэпутаты Бундэстагу.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч прайшоў за час адседкі праз такі ж суд, які сёньня зьведаў Мікалай Статкевіч.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька мяркуе, што новае асуджэньне Мікалая Статкевіча стала вынікам аслабленьня ціску на Лукашэнку ўнутры краіны і з боку Захаду
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў аднавіць дзейнасьць місіі АБСЭ ў Беларусі і размарозіць перамовы паміж уладай і апазыцыяй, якія праводзіліся пры пасярэдніцтве АБСЭ і былі замарожаныя ў 1999 годзе.
Дыпляматы, якія сабраліся на паседжаньні Рады ААН у правах чалавека ў Жэнэве 4 траўня, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць выкананьне сьмяротных прысудаў.
Палітвязень Мікола Статкевіч мусіць сядзець у турме ў «крытцы» ў пагоршаных умовах 1 год, cем месяцаў і 15 дзён, то бок да канца тэрміну зьняволеньня.
Госьць Свабоды — Ігар Губэрман, расейскі і ізраільскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «гарыкаў».
Як паведамляе нямецкае прэсавае агенцтва DPA са спасылкай на фэдэральную паліцыю, ніхто зь дзесяці матацыклістаў, якія прыехалі ў нядзелю з Аўстрыі, не належыць да пракрамлёўскага маскоўскага клюбу «Начныя ваўкі».
Асобныя інтэрнэт-рэсурсы выклікаюць сур’ёзныя пытаньні ў Міністэрства інфармацыі.
Мардашкі і попкі ў тэме Дня Перамогі цалкам замянілі сабою ранейшыя складнікі – смутак і «слёзы на глазах».
Абодва бакі вярнулі на пазыцыі цяжкія ўзбраеньні — гэта можа паўплываць на працу трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне ці сарваць анансаваную сустрэчу ў Менску 6 траўня.
У нядзелю расейскіх байкераў на кароткі час затрымалі для праверкі дакумэнтаў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў узяў удзел у Сэдонскім форуме, які штогод праводзіць інстытут сэнатара Джона Маккейна.
Урад Беларусі прадставіў у ААН справаздачу аб правах чалавека, якая, на думку беларускіх праваабаронцаў, толькі часткова адпавядае рэчаіснасьці.
Прадстаўнік МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер ад імя фэдэральнага ўраду папрасіў прабачэньня перад сваякамі пацярпелых ад злачынстваў нацысцкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі.
У шклоўскай калёніі ідзе суд над былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, якому пагражае перавод з калёніі ў турму за парушэньні рэжыму ўтрыманьня.
За першы квартал 2015 году значна павялічылася колькасьць фізычных асобаў, якія ажыцьцяўляюць віды дзейнасьці паводле заяўнага прынцыпу
Старшыня КНР Сі Цзіньпін плянуе бліжэйшым часам наведаць Казахстан, Расею і Беларусь.
У Менску зь візытам знаходзіцца кіраўнік аўстрыйскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Такую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла Дар’я Аліфэр, прэсавая сакратарка былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.
Эўрапейскі зьвяз заклікаў улады Беларусі перагледзець прысуд палітвязьню Мікалаю Дзядку.
Загрузіць яшчэ