Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў, каб цэны не расьлі

абноўлена

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рост цэн неабходна прыпыніць — тады не спатрэбіцца ўзьнімаць і заробкі.

«Там, дзе мы можам сёньня прыпыніць рост цэн, гэты рост цэн трэба прыпыніць. Трэба даць зразумець усім: бізнэсоўцам, прадпрымальнікам, кіраўнікам дзяржпрадпрыемстваў і ўсім астатнім, што цэны пажадана цяпер ня тузаць», — сказаў Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяну Шчоткіну.

Ён падкрэсьліў, што не зьяўляецца прыхільнікам падвышэньня заробкаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

«Гэта перш за ўсё павінны разумець дзяржслужачыя. Ёсьць спробы выбарачна камусьці каэфіцыент павысіць, камусьці даплату, зарплату, ўладкаваць на працу, каб на пэнсію сысьці з добрай працы. Гэта недапушчальна! Я гэта буду лічыць правакацыяй супраць прэзыдэнта, супраць дзейнай улады. Гэтага быць не павінна! Да ўсіх павінен быць падыход аднолькавы», — падкрэсьліў Лукашэнка .

Лукашэнка адзначыў, што ў канцы леташняга году і пачатку сёлетняга ў краіне «супакоілі і валютны рынак, і цэны». У той жа час назіраецца павышэньне цэн на тавары і паслугі. Паводле кіраўніка дзяржавы, гэтаму ёсьць і аб’ектыўныя прычыны, у прыватнасьці, рост курсу даляра ў адносінах да беларускага рубля.

«Але калі назіраецца рост цэн па кантраляваных пазыцыях і асабліва ў ЖКГ, яшчэ недзе, там, дзе мы, дзяржава, павышаем цэны — гэта недапушчальна. Чаму? Таму што мы зарплату сёньня ня можам узьняць. Чалавеку непатрэбны рост заробкаў, калі не растуць цэны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама забараніў чыноўнікам заганяць невінаватых людзей пад катэгорыю «п’яніц і разгільдзяяў»:

«За гэта адкажа кожны кіраўнік і ўрад у тым ліку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG