Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчы зь нямецкімі дэпутатамі Лябедзька заклікаў аднавіць місію АБСЭ ў Беларусі


Анатоль Лябедзька, архіўнае фота
Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў аднавіць дзейнасьць місіі АБСЭ ў Беларусі і размарозіць перамовы паміж уладай і апазыцыяй, якія праводзіліся пры пасярэдніцтве АБСЭ і былі замарожаныя ў 1999 годзе.

«Гэта быў бы вельмі добры крок, бо калі ня вырашыцца пытаньне свабодных сумленных выбараў, то мы будзем хадзіць у лепшым выпадку па коле», — цытуе ucpb.org Анатоля Лябедзьку.

Такую прапанову палітык зрабіў у сувязі з тым, што ў 2016 годзе Нямеччына будзе старшыняваць у АБСЭ.

Напрыканцы сустрэчы Лябедзька падарыў кожнаму дэпутату сваю кнігу «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».

Дэпутат Гернот Эрлер заявіў, што без вызваленьня ўсіх палітвязьняў ніякіх канкрэтных крокаў па шырокамаштабным супрацоўніцтве зь Беларусьсю з боку Нямеччыны ня будзе.

Місія АБСЭ працавала ў Беларусі з 1998 году. Рашэньне аб закрыцьці офіса было прынята беларускімі ўладамі ў канцы 2010 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG