Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва затрымала расейскага шпіёна


Гэта ўжо чацьвёрты выпадак шпіянажу, пра які за апошні час паведамляюць праваахоўныя і выведвальныя службы Літвы.

Генэральная пракуратура Літвы паведаміла пра затрыманьне грамадзяніна Расеі паводле падазрэньня ў шпіянажы. Як сьцьвярджаюць у Вільні, мужчына 1977 году нараджэньня зьяўляецца штатным супрацоўнікам расейскіх спэцслужбаў.

Паводле міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, яго ведамства будзе спрыяць, каб арыштаваны мог сустрэцца з консулам Расейскай Фэдэрацыі ў Літве.

Як паведамляе літоўская Генпракуратура, «арыштаваны ажыцьцяўляў накіраваную супраць Літвы выведвальную апэрацыю, мэта якой — пранікненьне ў кіроўныя органы Літоўскай дзяржавы, праваахоўныя органы і выведвальныя службы Літвы».

Паводле Дэпартамэнту дзяржбясьпекі Літвы, выкрыцьцё шпіёна дапамагло спыніць спробы «доступу да вядомай кіраўніцтву Літвы інфармацыі з мэтай маніпуляваньня і аказаньня ўплыву на працэсы прыняцьця рашэньняў на вышэйшым узроўні».

Гэта ўжо чацьвёрты выпадак шпіянажу, пра які за апошні час паведамляюць праваахоўныя і выведвальныя службы краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG