Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Японіі стаміўся выбачацца за Другую сусьветную вайну


Сіндзо Абэ
Сіндзо Абэ

Японскія дыпляматы мяркуюць, што праз 70 гадоў пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны больш ня варта прыносіць усім прабачэньні за забітых у тым канфлікце, паведамляе француская Le Monde.

Удзел сёлета 9 траўня ў парадзе на Чырвонай плошчы 16-ці тысяч салдатаў не схавае пустыя месцы на трыбуне для важных гасьцей. Як адрозьніваецца гэтая гадавіна ад 60-й гадавіны ў 2005 годзе! Побач з Пуціным тады быў увесь ці амаль увесь сьвет: у агульнай колькасьці паўсотні лідэраў. Адсутнасьць пакрыўджаных Літвы, Эстоніі або Грузіі ніхто не заўважыў.

Сёлета за пэўным выключэньнем (кітаец Сі Цзіньпін, індус Нарэнда Модзі), будзе прыкметная адсутнасьць лідэраў заходніх і некаторых іншых краінаў. Праз год пасьля анэксіі Крыму Ўладзімiр Пуцін заплаціць за гэта і за пагарду да міжнароднага права. Занадта вялікае жаданьне скарыстацца ў сваіх інтарэсах «Вялікай Айчыннай вайной» абпаліла Пуціну крылы.

Японскі прэм’ер-міністар апынуўся ў адваротнай сытуацыі: ён хацеў бы прымусіць усіх забыць гісторыю. У адным з інтэрвію Сіндзо Абэ прызнаўся, што стаміўся ад неабходнасьці прасіць прабачэньні падчас візытаў у замежныя краіны за ролю яго краіны ў Другой сусьветнай вайне. Падобнае стаўленьне на працягу 70 гадоў прывяло да страты японцамі гонару, сёньня яны сталі няздольныя да самасьцвярджэньня, праяўляюць пасіўнасьць перад неабходнасьцю рэформаў. Краіна, на думку Абэ, зноў павінна стаць вялікай і моцнай.

«Прабачэньняў больш ня будзе», — кажуць японскія дыпляматы, якія перад патрабаваньнямі Пэкіну і Сэулу маюць адчуваньне, што яны ўжо задаволілі патрабаваньні маралі. Праблема палягае ў тым, што гаворка ўжо ідзе не пра мараль, а пра палітыку. «Калі б Абэ быў Бісмаркам, ён бы разумеў, што варта працягваць», — кажа Робэрт Дуджарыч, дырэктар Інстытуту сучасных азіяцкіх дасьледаваньняў у такійскім унівэрсытэце Тэмпл. Але Абэ, як і Пуцін, ня Бісмарк. У Азіі палітыка атрымала верх над гісторыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG