Служба бясьпекі Ўкраіны выключае магчымасьць абмену затрыманых у Шчасьці Луганскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў, заявіў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.
Напярэдадні саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе публікуем мапу Эўропы, на якой можна бачыць узаемаадносіны краінаў з Эўразьвязам.
Інфармацыйны партал kyky.org атрымаў ліст ад Міністэрства інфармацыі.
У Міністэрстве замежных спраў Латвіі пакуль ня ведаюць, хто будзе кіраўніком дэлегацыі Беларусі на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.
Праваабаронцы апублікавалі сумесную пэтыцыю да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць усіх палітзьняволеных.
Актывіста Леаніда Кулакова аштрафавалі на 30 базавых велічынь за расьцяжку «Свабоду палітвязьням».
У Беларусі пачалася працэдура прызнаньня банкрутам і ліквідацыі камэрцыйнага банку «Дэльта Банк». Паралельна вядзецца сьледзтва аб махлярстве з грашыма банку і наўмысным давядзеньні яго да банкруцтва.
Людзі пратэстуюць супраць незаконнага перасяленьня іх з кватэр у інтэрнат і патрабуюць альбо вярнуць ім альбо старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах горада, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».
17 траўня ў эфіры тэлеканалаў TVP i Polsat адбыліся тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты Польшчы Браніслава Камароўскага і Анджэя Дуды.
Паводле апытаньня, якое на пачатку траўня правёў Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ), 83% расейцаў лічаць патрэбным весьці барацьбу з фальсыфікацыямі гісторыі.
Затрыманыя ў Данбасе вайскоўцы сустрэнуцца з прэсай у аўторак, 19 траўня, паведаміў прэсавы прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Лысенка.
У лісьце зь Міністэрства інфармацыі Беларусі за подпісам міністаркі Ананіч вядзецца пра тое, што ўладальніку сайта Tuzin. fm вынесена папярэджаньне «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам».
Удзельнікамі форуму маюць стаць прадстаўнікі дробнага бізнэсу з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама чыноўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў
Мне вельмі дзіўна: чаму беларусаў гналі ў Данбас? У бацькоўскіх мясьцінах у кожнай вёсцы былі тыя, хто паехаў туды на заробкі і многія засталіся, уцягнуліся. Хто загінуў у шахце, хто выжыў.
Дзярждума адмовілася праводзіць парлямэнцкае расьсьледаваньне забойства Барыса Нямцова. Пра гэта паведаміў у Facebook дэпутат Дзьмітры Гудкоў, які выступіў з такой ініцыятывай.
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка лічыць, што прыйшоў час канчаткова ачысьціць Украіну ад сымбаляў рэжыму, які зьнішчыў мільёны нявінных людзей.
У Кіеве заяўляюць аб затрыманьні кадравых вайскоўцаў ГРУ Расеі, сэпаратысты ж называюць іх сваімі міліцыянтамі.
Скандал вакол вясельля паклала расейская «Новая газета», якая напісала, што Гайлабіева выходзіць замуж не па сваёй волі, а ў Гучыгава ўжо ёсьць жонка.
Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні выступіла з крытыкай рашэньня суду ў Эгіпце, які засудзіў былога прэзыдэнта Мухамада Мурсі да сьмяротнага пакараньня.
У Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскіх татараў Свабода пагутарыла зь беларускай праваабаронцай Аленай Танкачовай, якая брала ўдзел у Крымскай палявой місіі па правах чалавека.
Раскалоў ці кансалідаваў беларускае грамадзтва рэфэрэндум 1995 году пра мовы і сымбалі? Абмяркоўваюць Вольга Абрамава, Лявон Баршчэўскі і Аляксандар Фядута.
Яе арганізавалі апазыцыйныя партыі на чале з Сацыял-дэмакратычным зьвязам Македоніі пры падтрымцы шэрагу грамадзкіх арганізацый і студэнтаў.
Падчас цырымоніі ў гісторыка-мэмарыяльным заказьніку «Быкаўнянскія магілы» ён заявіў, што гэтыя структуры «пераймалі злачынны досьвед адзін у аднаго».
15 траўня Аляксандар Лукашэнка наведаў Менскі трактарны і сустрэўся з працоўным калектывам. Адбіралі найбольш ляяльных, а актыўных і незадаволеных наагул не пусьцілі на завод.
Апошні цягнік адправіцца з Масквы 18 траўня ў 18:05 і прыбудзе ў Талін 19 траўня ў 10:46, паведамляецца на сайце эстонскай кампаніі-перавозчыка Go Rail.
Чаго чакаць ад Рыскага саміту Ўсходняга партнэрства і ці паедзе на саміт Лукашэнка? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст, Валер Каліноўскі і Расьціслаў Хоцін.
У Сырыі паведамляюць пра жорсткія баі ўрадавых войскаў зь ісламісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» ў гістарычным горадзе Пальміра, руіны якога зьяўляецца помнікам сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
У пятніцу, 16 траўня, суд у Эгіпце прысудзіў да сьмяротнай кары Мурсі і яшчэ больш за сто чалавек, абвінаваціўшы іх у дачыненьні да арганізацыі масавых уцёкаў зьняволеных падчас паўстаньня 2011 года.
Выступаючы на прыватным праўладным тэлеканале, ён таксама дадаў, што ня мае намеру таксама згаджацца на часовы ўрад.
Расейскія ўлады выкарыстоўваюць тэрмін «каляровая рэвалюцыя» у дачыненьні да народных выступаў у краінах, дзе, як лічаць у Маскве, заходнія краіны ўмешваюцца ў палітыку мясцовых урадаў.
На цырымоніі ў палацы шлюбу Грознага прысутнічаў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Чачні Магамед Даудаў, а на сьвяткаваньне вясельля прыехаў Рамзан Кадыраў.
Акупацыйныя расейскія ўлады не дазволілі крымскім татарам правесьці ўласныя акцыі з нагоды гадавіны дэпартацыі крымскататарскага народу.
Мухамад Мурсі быў адхілены ад улады летам 2013 пасьля масавых акцый пратэсту ў краіне.
. У паведамленьні Белага дома, апублікаваным 16 траўня, гаворыцца, што рэйд супраць экстрэмістаў праведзены па загадзе прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
Разам з тым БХД гатовая да супрацы з дэмакратычнымі кандыдатамі, блізкімі па пазыцыях, поглядах і каштоўнасьцях да беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў.
Пра гэта заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд пасьля наведваньня трэніровак новай украінскай патрульнай службы.
15 траўня міліцыянты затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага каля будынку Смалявіцкага райаддзелу міліцыі.
Дзяржава больш ня зьбіраецца выдаткоўваць зарэгістраваным кандыдатам грошы на агітацыйныя матэрыялы. Што кажуць на гэта патэнцыйныя ўдзельнікі прэзыдэнцкай кампаніі і экспэрты?
Чаму беларускі бок дагэтуль хавае інфармацыю пра тое, хто паедзе на саміт «Усходняга партнэрства» у Рыгу? Ці паедзе туды Лукашэнка, і што чакаць Беларусі ад саміту? Адказвае Дзяніс Мельянцоў.
«Рэфэрэндум» аб зьмене сымболікі прайшоў 14 траўня 1995. А ўжо 16 траўня прэзыдэнцкі «завхоз» Іван Ціцянкоў дэманстратыўна разарваў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг.
У двары былога будынка КДБ у Рызе адкрылася незвычайная выстава. Адзін зь яе экспанатаў — укрыжаваная статуя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Ці стане далучэньне Беларусі да Балёнскага працэсу пачаткам рэформаў у сыстэме беларускай адукацыі? Ці абавязаныя цяпер беларускія ўлады разьвіваць акадэмічныя свабоды і ўнівэрсытэцкую аўтаномію?
Папярэджаньне вынесьлі за «распаўсюджваньне недакладнай інфармацыі, якая можа прынесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам».
Міністэрства запатрабавала ад рэдакцыі да 20 траўня прадставіць зьвесткі пра ўладальніка інфармацыйнага рэсурсу.
Міжнародная дасьледчая група Bellingcat апублікавала новы матэрыял, прысьвечаны магчымым прычынам катастрофы «Боінга» малайзійскіх авіяліній пад Данецкам.
Міністэрства замежных спраў не распаўсюджвае інфармацыю пра тое, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.
«Наперадзе яшчэ мацнейшая канкурэнцыя. Таму разгільдзяям, дармаедам, алькаголікам і прайдзісьветам у працоўных калектывах рабіць няма чаго», — заявіў Лукашэнка
Партрэты палітвязьняў Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова невядомыя расклеілі ў розных месцах горада.
Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас наведваньня Менскага трактарнага заводу фактычна пачаў перадвыбарчую агітацыйную кампанію сярод рабочых.
Беларускія ўлады не захацелі нават імітаваць працэс прыстасаваньня да эўрапейскіх адукацыйных стандартаў. А навошта? Яны даўно зразумелі, што эўрапейцаў можна ўзяць зморам.
Загрузіць яшчэ