Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй за вызваленьне палітвязьняў


Праваабаронцы апублікавалі сумесную пэтыцыю да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць усіх палітзьняволеных.

Яе ініцыявалі праваабарончы цэнтар «Вясна», швайцарска-нямецкая асацыяцыя «Libereco — Партнэрства за правы чалавека» і незалежная праваабарончая арганізацыя «Freedom House».

У пэтыцыі гаворыцца, што ў Беларусі з палітычных матываў за кратамі ўтрымліваюцца шэсьць чалавек — Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка і Юры Рубцоў.

«Мы заклікаем Вас неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязьняў у Беларусі!» — сказана ў пэтыцыі да Лукашэнкі.

«Будучы краінай, якая ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Беларусь мае абавязак забясьпечваць права на справядлівы і бесстаронні суд і павінна была забясьпечыць гэтае права ўсім асобам з гэтага сьпісу. Мы хацелі б нагадаць пра міжнародныя абавязаньні Беларусі і заклікаем Вас забясьпечыць правы на свабоду выказваньняў, сходаў і аб’яднаньняў усім людзям Беларусі», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG