У Эгіпце суд прысудзіў былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака і двух яго сыноў да 3 гадоў зьняволеньня па выніках перагляду справы аб іх карупцыйных дзеяньнях.
У цэнтры Сімфэропаля 8 траўня была адкрыта мэмарыяльная дошка ў гонар Іосіфа Сталіна.
У парадзе ўдзельнічалі каля 200 адзінак сухапутнай тэхнікі і звыш 140 самалётаў і верталётаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і ўсё вышэйшае кіраўніцтва на парад 9 траўня ў Менску прыйшлі ў «беларуска-георгіеўскіх стужках».
Прапануем з архіваў Свабоды выказваньне Васіля Быкава пра перамогу.
Памятаць трагічныя ўрокі Другой сусьветнай вайны заклікаў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на ваенным парадзе ў гонар 70-й гадавіны Перамогі.
Пасьля зьяўленьня на рэпэтыцыі вайсковага параду ў Маскве новага расейскага танку «Армата» вайсковыя экспэрты задумаліся, што яму можна супрацьпаставіць.
Тысячы гарадзенцаў сёньня накіраваліся на праспэкт Касманаўтаў, каб паглядзець вайсковы парад. Як паведамілі мясцовыя СМІ, у вайсковай калёне, у прыватнасьці, пройдзе ЗРК СС-300.
Пасьля праходжаньня параду на праспэкце Машэрава ваенная тэхніка вяртаецца на месца дыслякацыі — у «гаражы» сталічнага мікрараёну Ўручча.
Рэжысэрка, грамадзкая актывістка Вольга Нікалайчык паведаміла карэспандэнту Свабоды, што каля 23-й гадзіны да яе ў дом ламіліся міліцыянты.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі крызіс дагэтуль ня вырашаны, бо ўцягнутыя ў гэты канфлікт дзяржавы не дасягнулі кансэнсусу. Ён лічыць, што ўсім бакам канфлікту трэба сесьці за стол перамоваў.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Заяву з нагоды 70-годзьдзя заканчэньня Другой сусбветнай вайны.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам прысвоіў званьні генэрал-лейтэнантаў кіраўнікам сілавых ведамстваў, а генпракурору — вышэйшы кляс дзяржаўнага саветніка юстыцыі. Чым выкліканыя гэтыя прысваеньні новых генэральскіх званьняў?
Місія ЗША ў АБСЭ заклікае вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.
Трэба больш канструктыўна падысьці ў СНД да ўкраінскага пытаньня, трэба гэта абмеркаваць на сустрэчы кіраўнікоў СНД у Маскве. Пра гэта заявіў 8 траўня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Апазыцыйныя палітыкі выказалі Радыё Свабода сваё стаўленьне да маштабнага ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у парадзе 9 траўня ў Менску.
Лідэры кампаніі «Народны рэфэрэндум» 8 траўня ўсклалі кветкі да магілы народнага пісьменьніка БССР франтавіка Васіля Быкава на Ўсходніх могілках Менску.
Былы міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс падтрымаў заклік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen аб адстаўцы кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры.
Эўрапейская камісія заяўляе, што ані Ўкраіна, ані Грузія не атрымаюць бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе напрыканцы гэтага месяца.
У Вялікабрытаніі ўсё яшчэ ідуць падлікі вынікаў галасаваньня ва ўчорашніх парлямэнцкіх выбарах, але ўжо вядома, што выбары зь вялікім адрывам выйграла Кансэрватыўная партыя прэм’ер-міністра Дэйвіда Кэмэрана.
Беларускія апазыцыйныя палітыкі вітаюць перамогу кансэрватараў на выбарах у Вялікабрытаніі.
У Парыжы праходзіць цырымонія ўшанаваньня памяці загінулых у Другой сусьветнай вайне.
У Ліпецку невядомая жанчына ноччу абліла помнік Сталіну ружовай фарбай, паспрабавала разьбіць мармуровы бюст малатком і раскідала кветкі ля пастамэнту.
Глядзіце жывы відэарэпартаж Свабоды з вуліц Менска падчас афіцыйных і неафіцыйных сьвяткаваньняў Дня Перамогі.
Чаму ў сёньняшняга канцлера, Ангелы Мэркель, не знайшлося пяці хвілінаў, каб папрасіць выбачэньня ў народу, які страціў кожнага трэцяга?
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк выступіў са зваротам з нагоды Дня памяці і прымірэньня, які Ўкраіна разам з многімі краінамі Эўропы і сьвету адзначае 8 траўня.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў падзяку сусьветным лідэрам за адмову «ўдзельнічаць у парадзе цынізму» 9 траўня ў Маскве.
Самы малады за 350 гадоў кандыдат перамог на выбарах у Вялікабрытаніі.
Паводле ісламісцкай групоўкі "Аль-Кайда ў Емене", у выніку ракетнага ўдару з амэрыканскага беспілётнага апарату загінуў адзін з ісламісцкіх лідэраў Насэр аль Ансі.
Сёлета ўвесну з Крыму ва Ўзброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі прызавуць 400 чалавек, восеньню колькасьць крымчан-прызыўнікоў вырасьце ў некалькі разоў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў з працоўным візытам у Маскву. З трапа самалёта ён сышоў з прышпіленай да лацкана георгіеўскай стужачкай. Яна была побач з чырвона-зялёнай стужкай і кветкай яблыні.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў у Палату прадстаўнікоў праект закону «Аб амністыі». Ці падпадуць пад яе беларускія палітвязьні?
8 траўня Эўропа адзначае 70-годзьдзе заканчэньня Другой сусьветнай вайны, але апошняя буйная бітва на кантынэнце адбылася праз тры дні пасьля капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны.
«Іскандэры», «С-400», стратэгічныя бамбавікі «ТУ-95», дальнія ракетаносцы-бамбавікі «ТУ-22 М3» — Расея ўжо другі год накіроўвае на парад у Менск сваю вайсковую тэхніку.
16 гадоў таму, 7 траўня 1999 году, у цэнтры Менску быў скрадзены Юры Захаранка. З таго часу вядзецца расьсьледаваньне, але вынікаў яно дагэтуль не дало.
Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае дзеля міру ва Ўкраіне. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным 70-годзьдзю Перамогі.
Украінская вайсковая лётчыца Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў СІЗА «Матроская цішыня», адказала на пытаньні Радыё Свабода.
Блізу 70 тысяч грамадзянаў Беларусі маюць атрымаць юбілейны мэдаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Узнагарода — адзінага ўзору для краінаў СНД, з элемэнтамі георгіеўскай стужкі і надпісамі па-расейску.
У Вялікабрытаніі сёньня адбываюцца ўсеагульныя выбары, на якіх грамадзяне выбіраюць 650 дэпутатаў Палаты абшчынаў.
Расейскія камуністы працягваюць абыходзіць пасольствы эўрапейскіх краін са сваімі падарункамі да дня Перамогі.
Праўленьне Нацыянальнага банку прыняло рашэньне адклікаць з 7 траўня 2015 году ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў закрытага акцыянэрнага таварыства «БІТ-Банк».
Апытаньне Свабоды: «Як вы ставіцеся да тых, хто аздабляе свае аўто ці вопратку паласатымі жоўта-чорнымі стужкамі? З чым для вас асацыюецца гэтая стужка — з Другой сусьветнай вайной ці з вайной ва Ўкраіне?». Адказвалі жыхары Магілёва.
Да вайны БССР мела 126,3 тысячы квадратных кілямэтраў, каб пасьля канчаткова ўсталявацца ў межах 207,6 тысячы.
Вынікі ўчорашняй сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе Свабодзе камэнтуе ўкраінскі палітоляг Уладзімер Фясенка.
Аляксандар Лукашэнка 7 траўня накіруецца з двухдзённым рабочым візытам у Маскву.
Бацькам у адным зь дзіцячых садкоў Івацэвічаў прапанавалі анкеты, каб высьветліць, ці жадаюць яны навучаць дзяцей па-беларуску.
Увечары 6 траўня ў Менску прайшла фінальная рэпэтыцыя парада з удзелам тэхнікі.
Як пацьвердзіў Радыё Свабода старшыня сэнату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Рыгор Мінянкоў, кіраўнік фінансавага дэпартамэнту Гедымінас Капочус пакідае ўнівэрсытэт па пагадненьні бакоў:
Сайт Цэнтрвыбаркама Беларусі быў узламаны сёньня ноччу.
Міністар абароны ЗША Эштан Картэр пацьвердзіў паведамленьне галоўнакамандуючага сіламі НАТО ў Эўропе генэрала Філіпа Брыдлава аб высокай верагоднасьці падрыхтоўкі расейскімі войскамі да новага наступу ў Данбасе.
Загрузіць яшчэ