Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк заявіў, што пуцінская Расея паўторыць лёс гітлераўскага рэжыму


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк выступіў са зваротам з нагоды Дня памяці і прымірэньня, які Ўкраіна разам з многімі краінамі Эўропы і сьвету адзначае 8 траўня.

«Семдзесят гадоў таму ў Эўропе скончылася Другая сусьветная вайна — самая страшная і жорсткая ў гісторыі чалавецтва. У гэтыя дні мы кланяемся памяці дзесяткаў мільёнаў загінулых і адзначаем Перамогу, якую атрымалі народы антыгітлераўскай кааліцыі», — сказаў Яцанюк.

«Украіна апынулася ў самым цэнтры вайны — чорныя плугі сьмерці прайшлі нашай зямлёй з захаду на ўсход і з усходу на захад. Сем мільёнаў украінцаў сышлі на фронт, палова з іх загінула. За гады вайны насельніцтва Ўкраіны паменшылася на 14 мільёнаў чалавек», — падкрэсьліў прэм’ер.

Ён назваў «важным урокам Другой сусьветнай» тое, што агрэсар у той вайне «скончыў ваенным трыбуналам».

«Любы агрэсар, які мроіць пра новыя тэрыторыі, бразгае зброяй і грэбуе воляй народаў, абавязкова паўторыць лёс гітлераўскага рэжыму», — заявіў Арсені Яцанюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG