Дональд Туск адказаў на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка, у тым ліку пра адносіны зь Беларусьсю.
Зьмітра Дзякава аштрафавалі на 20 базавых велічынь за расьцяжку з надпісам «БХД».
Расейскі байкер Аляксандар Залдастанаў, вядомы таксама як Хірург, падазраецца ў фінансаваньні самаабвешчаных рэспублік Данбаса.
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда выйшаў у цэнтар гораду з плякатам, прысьвечаным угодкам бітвы пад Монтэ-Касіна.
Сяргей Горбік (былое прозьвішча Нехамес), выдачы якога з Украіны патрабуе Беларусь, у канцы 1980-х гадоў быў актыўным сябрам моладзевай адраджэнскай арганізацыі «Талака».
Падгрупа па гуманітарных пытаньнях кантактный групы па Ўкраіне завершыла сваю працу ў Менску
Сёньня адзначаецца Дзень піянэрскага сяброўства. Якія яны, сёньняшнія піянэры?
Падрабязнасьці пра затрыманых ва Ўкраіне расейскіх спэцназаўцаў і пра расьсьледаваньне расейскіх грамадзкіх актывістаў.
Плякат быў вывешаны ў Віцебску 14 траўня.
19 траўня ў Менску праходзяць паседжаньні працоўных падгруп па бясьпецы і гуманітарных пытаньнях, створаных у рамках трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.
У парлямэнце Літвы зарэгістраваны дакумэнт, у якім прапануецца прызнаць, што першы старшыня парлямэнту пасьля аднаўленьня незалежнасьці Літвы Вітаўтас Ландсбергіс фактычна меў статус кіраўніка дзяржавы.
Сёньня новы пасол Швэцыі Марцін Обэрг уручыў копіі даверчых лістоў намесьніцы міністра замежных спраў Беларусі Алене Купчыной. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
«Мы маем і прастору каштоўнасьцяў, такіх як дэмакратыя, вяршэнства закону і поўная павага да правоў чалавека», — заявіла сёньня на відэабрыфінгу высокапастаўленая асоба з Эўразьвязу.
Міністэрству замежных спраў і міжнароднага разьвіцьця Францыі напэўна вядома, што сярод снайпэраў, якія летась узімку расстрэльвалі людзей на Майдане ў Кіеве, былі «агенты расейскіх разьведных службаў».
Удумацца толькі: незалежная беларуская дзяржава! Хай аўтарытарная і міжнародна-ізаляваная... Сто гадоў таму пра такое можна было толькі марыць.
Расейскае міністэрства спорту пацьвердзіла, што хакеісты, якія прайгралі ў фінале Чэмпіянату сьвету, сапраўды раней гулялі за зборную Расеі, аднак сьцьвярджае, што на момант гульні яны ўжо былі звольненыя.
Бішкек пасьля амаль трохгадовага перапынку вяртае ў Беларусь і Вялікабрытанію паслоў, адкліканых з-за адмовы Менску і Лёндану выдаць Кыргызстану сваякоў экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Аляксандар Радзькоў нарадзіўся ў 1951 г. у вёсцы Вотня Быхаўскага раёну. Доктар пэдагагічных навук. У 2001–2003 гадах быў рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў пра сустрэчу амэрыканскіх і беларускіх дыпляматаў, якая адбылася 14 траўня ў Вашынгтоне.
Прэм’ер-міністр Македоніі Нікола Груеўскі заявіў перад дзясяткамі тысяч сваіх прыхільнікаў, якія сабраліся ў Скоп’і 18 траўня, што ён не пакіне сваю пасаду і не паддасца ціску апазыцыі.
Злавіў сябе на думцы, што апошні год у сацсетках ці ня кожны дзень бачу спасылкі на матэрыялы пра злачынствы савецкай улады. Найперш сталінскага пэрыяду.
Служба бясьпекі Ўкраіны выключае магчымасьць абмену затрыманых у Шчасьці Луганскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў, заявіў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.
Напярэдадні саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе публікуем мапу Эўропы, на якой можна бачыць узаемаадносіны краінаў з Эўразьвязам.
Інфармацыйны партал kyky.org атрымаў ліст ад Міністэрства інфармацыі.
У Міністэрстве замежных спраў Латвіі пакуль ня ведаюць, хто будзе кіраўніком дэлегацыі Беларусі на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.
Праваабаронцы апублікавалі сумесную пэтыцыю да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць усіх палітзьняволеных.
Актывіста Леаніда Кулакова аштрафавалі на 30 базавых велічынь за расьцяжку «Свабоду палітвязьням».
У Беларусі пачалася працэдура прызнаньня банкрутам і ліквідацыі камэрцыйнага банку «Дэльта Банк». Паралельна вядзецца сьледзтва аб махлярстве з грашыма банку і наўмысным давядзеньні яго да банкруцтва.
Людзі пратэстуюць супраць незаконнага перасяленьня іх з кватэр у інтэрнат і патрабуюць альбо вярнуць ім альбо старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах горада, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».
17 траўня ў эфіры тэлеканалаў TVP i Polsat адбыліся тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты Польшчы Браніслава Камароўскага і Анджэя Дуды.
Паводле апытаньня, якое на пачатку траўня правёў Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ), 83% расейцаў лічаць патрэбным весьці барацьбу з фальсыфікацыямі гісторыі.
Затрыманыя ў Данбасе вайскоўцы сустрэнуцца з прэсай у аўторак, 19 траўня, паведаміў прэсавы прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Лысенка.
У лісьце зь Міністэрства інфармацыі Беларусі за подпісам міністаркі Ананіч вядзецца пра тое, што ўладальніку сайта Tuzin. fm вынесена папярэджаньне «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам».
Удзельнікамі форуму маюць стаць прадстаўнікі дробнага бізнэсу з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама чыноўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў
Мне вельмі дзіўна: чаму беларусаў гналі ў Данбас? У бацькоўскіх мясьцінах у кожнай вёсцы былі тыя, хто паехаў туды на заробкі і многія засталіся, уцягнуліся. Хто загінуў у шахце, хто выжыў.
Дзярждума адмовілася праводзіць парлямэнцкае расьсьледаваньне забойства Барыса Нямцова. Пра гэта паведаміў у Facebook дэпутат Дзьмітры Гудкоў, які выступіў з такой ініцыятывай.
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка лічыць, што прыйшоў час канчаткова ачысьціць Украіну ад сымбаляў рэжыму, які зьнішчыў мільёны нявінных людзей.
У Кіеве заяўляюць аб затрыманьні кадравых вайскоўцаў ГРУ Расеі, сэпаратысты ж называюць іх сваімі міліцыянтамі.
Скандал вакол вясельля паклала расейская «Новая газета», якая напісала, што Гайлабіева выходзіць замуж не па сваёй волі, а ў Гучыгава ўжо ёсьць жонка.
Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні выступіла з крытыкай рашэньня суду ў Эгіпце, які засудзіў былога прэзыдэнта Мухамада Мурсі да сьмяротнага пакараньня.
У Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскіх татараў Свабода пагутарыла зь беларускай праваабаронцай Аленай Танкачовай, якая брала ўдзел у Крымскай палявой місіі па правах чалавека.
Раскалоў ці кансалідаваў беларускае грамадзтва рэфэрэндум 1995 году пра мовы і сымбалі? Абмяркоўваюць Вольга Абрамава, Лявон Баршчэўскі і Аляксандар Фядута.
Яе арганізавалі апазыцыйныя партыі на чале з Сацыял-дэмакратычным зьвязам Македоніі пры падтрымцы шэрагу грамадзкіх арганізацый і студэнтаў.
Падчас цырымоніі ў гісторыка-мэмарыяльным заказьніку «Быкаўнянскія магілы» ён заявіў, што гэтыя структуры «пераймалі злачынны досьвед адзін у аднаго».
15 траўня Аляксандар Лукашэнка наведаў Менскі трактарны і сустрэўся з працоўным калектывам. Адбіралі найбольш ляяльных, а актыўных і незадаволеных наагул не пусьцілі на завод.
Апошні цягнік адправіцца з Масквы 18 траўня ў 18:05 і прыбудзе ў Талін 19 траўня ў 10:46, паведамляецца на сайце эстонскай кампаніі-перавозчыка Go Rail.
Чаго чакаць ад Рыскага саміту Ўсходняга партнэрства і ці паедзе на саміт Лукашэнка? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст, Валер Каліноўскі і Расьціслаў Хоцін.
У Сырыі паведамляюць пра жорсткія баі ўрадавых войскаў зь ісламісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» ў гістарычным горадзе Пальміра, руіны якога зьяўляецца помнікам сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
У пятніцу, 16 траўня, суд у Эгіпце прысудзіў да сьмяротнай кары Мурсі і яшчэ больш за сто чалавек, абвінаваціўшы іх у дачыненьні да арганізацыі масавых уцёкаў зьняволеных падчас паўстаньня 2011 года.
Выступаючы на прыватным праўладным тэлеканале, ён таксама дадаў, што ня мае намеру таксама згаджацца на часовы ўрад.
Загрузіць яшчэ