Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслы Кыргызстану праз тры гады вяртаюцца ў Менск і Лёндан


Бішкек пасьля амаль трохгадовага перапынку вяртае ў Беларусь і Вялікабрытанію паслоў, адкліканых з-за адмовы Менску і Лёндану выдаць Кыргызстану сваякоў экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

«Камітэт па міжнародных справах парлямэнту даў згоду на прызначэньне Гюльнары Іскакавай паслом у Вялікабрытанію і Кубанычбека Амураліева кіраўніком дыпмісіі Кыргызстану ў Беларусі», — паведамілі сёньня Інтэрфаксу ў прэсавай службе парлямэнту краіны.

У жніўні 2012 году Кыргызстан адклікаў свайго пасла зь Беларусі пасьля таго, як Менск адмовіў у экстрадыцыі на радзіму малодшага брата былога прэзыдэнта Джаныбека (Джаныша) Бакіева, які абвінавачваецца ў масавым забойстве на плошчы у цэнтры Бішкеку 7 красавіка 2010 году.

Джаныбек Бакіеў, таксама як і яго брат Курманбек Бакіеў, жыве ў Беларусі, генпракуратура Беларусі неаднаразова адмаўляла кыргыскаму боку ў яго выдачы з-за боязі перасьледу па палітычных прычынах.

Ранейшы пасол Кыргызстану ў Вялікабрытаніі Бактыгуль Каламбекава была вызваленая ад пасады ў верасьні 2012 году. Паводле неафіцыйных зьвестак, такі доўгі тэрмін адсутнасьці кіраўніка пасольства зьвязаны з адмовай Лёндану выдаць Бішкеку малодшага сына былога прэзыдэнта Максіма Бакіева, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Пра тое, што Кыргызстан верне паслоў у Менск і Лёндан, абвясьціў нядаўна міністар замежных справаў краіны Эрла Абдылдаеў. Пры гэтым ён адзначыў «падтрымку з боку Вялікабрытаніі» і адзначыў партнэрства і ўзаемадзеяньне зь Беларусьсю ў рамках уступленьня Кыргызстану ў Эўразійскі эканамічны саюз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG