Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст македонскай апазыцыі прымае зацяжны характар


Прэм’ер-міністр Македоніі Нікола Груеўскі заявіў перад дзясяткамі тысяч сваіх прыхільнікаў, якія сабраліся ў Скоп’і 18 траўня, што ён не пакіне сваю пасаду і не паддасца ціску апазыцыі.

Крытыкі Груеўскага абвінавачваюць яго ў карупцыі. Але 44-гадовы прэм’ер пярэчыць і заяўляе, што ягоныя праціўнікі спрабуюць усталяваць «дыктатуру палітычнай меншасьці». Ён паабяцаў:
«Мы ня будзем адступаць, мы не будзем здавацца».

Мітынг у абарону Груеўскага ў цэнтры Скоп’я быў параўнальны паводле колькасьці ўдзельнікаў з супастаўны з апазіцыйнай дэманстрацыяй з 17 траўня.

Зоран Заеў, лідэр левацэнтрысцкага Сацыял-дэмакратычнага саюзу Македоніі, галоўнай апазыцыйнай партыі, заклікаў сваіх прыхільнікаў заставацца каля штаб-кватэры ўрада «пакуль Груеўскі ня сыдзе».

Цяпер перад будынкам ураду застаюцца сотні дэманстрантаў. Яны начуюць у намётах.

Расейскія сродкі масавай інфармацыі называюць акцыю апазыцыі ў Скоп’і македонскім майданам і сьцьвярджаюць, што яго рэжысіруюць адны і тыя ж сілы, якія выступаюць супраць «русафільскай» палітыкі Груеўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG